Беларуская Служба

П. Усаў: Стратэгія Ціханоўскай – абстрактная

10.02.2021 15:40
Святлана Ціханоўская абвясціла «Стратэгію перамогі для беларусаў».
Аўдыё
  • П. Усаў: Стратэгія Ціханоўскай – абстрактная
Павал Усаўradyjo.net

«Калі мы ўсе ўключымся ў працу, да канца вясны ў нас будзе моцная пазіцыя для дыялогу, і тады ў траўні мы пачнем перамовы з прадстаўнікамі старой сістэмы. І мы абавязкова пераможам», – заявіла Святлана Ціханоўская.

Аўтары стратэгіі на дадзеным этапе прапануюць развіваць дваровыя супольнасці; збіраць сведчанні карупцыі; падтрымліваць палітзняволеных; не выконваць загады начальства, калі яны парушаюць правы людзей.

Палітолаг Павал Усаў гаворыць, што, з аднаго боку, сам факт з’яўлення плану перамогі з’яўляецца важным, бо пратэстная група чакае плану. Але сам змест стратэгіі – абстрактны.

-Можна дапусціць, што ёсць скрыты план, якія не публікуецца. Агучаная стратэгія мае палітычны, дэкларатыўны і ідэалагічны характар, які паказвае, што працэс палітычнага дзеяння працягваецца, ёсць погляд на тое, што адбываецца ў Беларусі, нейкія планы ўздзеяння на сістэму таксама рэалізуюцца. Трэба зазначыць, што прапанаваная стратэгія мае доўгатэрміновы характар і паказвае, што ў бліжэйшы час наўрад ці апазіцыйны рух будзе ў стане пераламіць сітуацыю ў Беларусі, паўплываць на сістэму, каб Лукашэнка пайшоў на саступкі. У сваю чаргу сістэма вельмі актыўна разгортвае маштабны тэрор. Няма ні планаў, ні рэсурсаў, каб на гэта паўплываць. Застаюцца маральны і псіхалагічны ціск, спадзяванні на міжнародную супольнасць. Іншы спадзеў на тое, што насельніцтва актывізуецца. Я асабіста не веру, што пасля такой моцнай хвалі тэрору і ціску беларусы будуць у стане зноў мабілізавацца на маштабныя пратэсты. Я не выключае пратэсты на ўзроўні двароў, але гэта не будзе мець сур’ёзнага значэння і выкліку для сістэмы. То бок застаецца фактар непрадказальнасці, на які таксама разлічваюць тыя, хто рыхтаваў гэтую стратэгію.

У далучынам гукавым файле Павел Усаў адказвае, што мы ведаем пра Усебеларускі народны сход за два дні да яго пачатку, а таксама каментуе суд над журналісткамі «Белсату».

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка