Беларуская Служба

Падгол пра Лукашэнку: Ён збіраецца яшчэ 5 гадоў цараваць

13.02.2021 08:54
Уладзімір Падгол аналізуе выступ А.Лукашэнкі на Усебеларускіх народным сходзе.
Аўдыё
  • Уладзімір Падгол аналізуе выступ А.Лукашэнкі на Усебеларускіх народным сходзе
Уладзімір Падголradyjo.net

Тэмы, якія аглядальнік закранае ў праграме «Паміж радкоў»:

  • Вынікі сацапытаньняў у СМІ Лукашэнкі напярэдадні сходу: 67% яго падтрымліваюць.

Напярэдадні сходу паказалі фільм КДБ пра Аўтуховіча, як быццам бы ён рыхтаваў тэракты па ўсёй РБ.

  • Усім дэлегатам Усенароднага сходу зрабілі тэсты на каранавірус, хворых на сход не пусцілі. Падчас свайго выступу Лукашэнка пачаў керхаць і не мог супакоіцца некалькі хвілінаў, ды пачаў казаць, што гэта да яго прычапілася хвароба.

  • Успомніў Лукашэнка і пра Святлану Ціханоўскую. Казаў: «Калі б яна прыйшла да ўлады, то новых выбараў бы не было, а краінай кіраваў бы «мардаварот, якога ўзялі ў Гродне, а Святлана б смажыла катлеты».
  • Лукашэнка назваў умовы свайго сыходу з улады:

– У краіне павінен быць мір і парадак, ніякіх пратэстных дзеянняў;
– Калі да ўлады прыдуць «не тыя», то поўная недатыкальнасць прыхільнікаў Лукашэнкі. «Ніводны волас не павінен упасці».

  • Сваю асноўную прамову Аляксандр Лукашэнка нечакана пачаў не з пераліку дасягненняў свайго 26-гадовага кіравання, а з азнаямлення прысутных з праграмай тых, хто хацеў ажыццявіць «мяцеж». Такой праграмы насамрэч у Святланы Ціханоўскай не было, яе прыдумала дзяржаўная прапаганда (узяла праграму адной з апазіцыйных палітычных партый канца 1990-х), і вось цяпер з яе аналізу пачаўся «народны сход».

  • «Прыйдзе час, і выберыце новага Лукашэнку ці кагосьці там яшчэ»

Лукашэнка эмацыйна ўспомніў зрынутага Муамара Кадафі, «якога распялі і пасадзілі на кол» за тое, што ён хацеў ашчаслівіць сваю Лівію і ўсю Паўночную Афрыку, ствараючы там аазіс жыцця, але сусветным лідарам гэта было не трэба. Згадаў ён і кіраўніка Іраку Садама Хусейна. «А вы не памятаеце, як яго павесілі?»


Больш на гэтую тэму: Паміж радкоў