Паводле яго, не было гаворкі пра выдачу расійскіх крэдытаў, ні транзіт улады. Па словах Лукашэнкі, асноўная ўвага надавалася сумеснай працы ў рамках Саюзнай дзяржавы, асабліва сілавому блоку. Пры гэтым Лукашэнка заявіў, што ні пра якое ўваходжанне Беларусі ў склад Расіі гаворка ісці не можа. Па яго словах, гэта абсалютна не трэба.
Палітолаг Павал Усаў тлумачыць, чаму Лукашэнку прыйшлося тлумачыцца:
-Апраўдвацца прыйшлося, бо дагэтуль няма афіцыйнай справаздачы аб ходзе размоваў з Пуціным. Тое самае тычыцца сустрэчы ў Сочы восенню 2020 году. То бок, мы бачым, што ўсе пытанні абмяркоўваюцца за зачыненымі дзвярыма, а гэта азначае, што нічога добрага для Беларусі, і для самога Лукашэнкі гэтыя сустрэчы не нясуць. Прыходзіцца сачыць, каб інфармацыя пра сустрэчу не трапіла ў СМІ, бо гэта б паказала сапраўдную сітуацыю, у якой апынуўся Лукашэнка, і якую стратэгію рэалізуе Расія.
У далучаным гукавым файле Павал Усаў каментуе прысуд Кацярыне Барысевіч і Арцёму Сарокіну, а таксама ліст НАУ да міжнародных банкаў і просьбу заблакаваць карэспандэнцкія рахункі беларускіх дзяржаўных банкаў - «Беларусбанка» і «Белінвестбанка».
слухайце аўдыё