Коратка пра падзеі ў Беларусі ў апошнія дні:
Канвеер рэпрэсіяў не спыняецца. Хапаюць, знявольваюць, ладзяць катаванні. Як заўжды не да законаў. Знявольваюць жанчын, якія маюць непаўналетніх дзетак.
Некаторыя палітвязні як Пятрухін, ускрываюць сабе вены з-за катаванняў умовамі ўтрымання.
Дзень волі апазіцыя з заяўкай, а КДБ з тратылам. Церцель палохаў дыктатара выбухамі на Дзень волі.
НАК супроць МАК Віктара Лукашэнку. НАК не прызналі ў МАК, а Баха (дырэктара Міжнароднага алімпійскага камітэту – рэд.) пераабралі кіраўніком МАК. Хаця Лукашэнка абяцаў падаць у суд на банду Баха.
Указ Лукашэнкі дазволіў сілавікам з КДБ і вайскоўцам зарабляць грошы. РБ на мяжы сілавога рэкету.
Лукашэнка загадаў войскам ваяваць знутры, не чакаць нападу звонку.
Ціханоўскаму і Статкевічу вылучылі абвінавачванні – да 15 гадоў турмы. Ціханоўская заявіла, што гэта помста. І сапраўды, дыктатар не можа пахваліцца жонкай, якая была б падобна да Ціханоўскай: абаяльная, разумная, адукаваная, якая любіць і дзетак, і мужа.
Прапаганда на тэлеканале БелРос кожны дзень пераконвае ў тым, што неабходная адзіная дзяржава з РБ і РФ.
слухайце аўдыё
Уладзімір Падгол