10 год мінула пасля трагічных падзей у мінскім метро. 11 красавіка 2011 года ў Беларусі здарыўся тэракт. 15 чалавек загінулі, больш за 200 пацярпелі. Журналісты назвалі той выпадак адной з самых трагічных падзей у найноўшай гісторыі Беларусі. Пры гэтым, галоўнае на што, звяртаецца ўвагу пры згадванні тых падзей – гэта сумневы ў грамадстве, што да афіцыйнай версіі падзей.
Яна такая: 11 красавіка 2011 года ў мінскім метро адбыўся выбух самаробнай бомбы на станцыі "Кастрычніцкая" а 17:56. Улады вельмі хутка выкрылі арганізатараў тэракту, абвінаваціўшы 25 гадовых токара Дзмітрыя Канавала ды слесара Уладзіслава Кавалёва. Пры гэтым судовы працэс па іх справе доўжыўся ўсяго 2,5 месяцы. 30 лістапада быў вынесены прысуд – расстрэл. 14 сакавіка Лукашэнка адмовіў у памілаванні Кавалёву ды Канавалаву. Так стала вядома, што іх ужо расстралялі. 16 сакавіка маці Кавалёва атрымала ліст з інфармацыяй пра тое, што смяротны прысуд прыведзены ў выкананне.
10 гадоў назад толькі траціна беларусаў пагадзіліся з тым, што Кавалёў і Канавалаў вінаватыя. Паводле сацапытання, праведзенага праз месяц пасля суда ў версію ўлады паверылі 37%. 43% беларусаў палічылі Канавалава і Кавалёва невінаватымі.
Цяпер 10 год пасля тых падзей, што можна сказаць пра мінскі тэракт? Што гэта было, ці ёсць падставы не верыць дзяржаве? Пра гэта мы запыталіся ў палітолага Паўла Усава.
Слухайце аўдыёфайл
Размаўляў Юры Ліхтаровіч