Беларуская Служба

Павал Усаў: Мы стаім перад цывілізацыйнай пагрозай страты Беларусі

21.04.2021 16:28
У такой сітуацыі, паводле палітолага, Святлана Ціханоўская павінна прыняць прысягу прэзідэнта, як адзінага легітымнага прадстаўніка Беларусі.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Мы стаім перад цывілізацыйнай пагрозай страты Беларусі
Уладзімір Пуцін PAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

Сёння прэзідэнт Расіі выступіў з пасланнем да Федэральнага сходу. Пуцін у сваім пасланні згадаў «спробы дзяржперавароту ў Беларусі і спробы забіць Лукашэнку». Між іншым, ён заявіў: «Сёння падобная практыка перараджаецца ў нешта значна больш небяспечнае. Маю на ўвазе факты прамой спробы арганізацыі дзяржаўнага перавароту ў Беларусі і забойства прэзідэнта гэтай краіны. (...) Можна мець любы пункт гледжання наконт палітыкі прэзідэнта Беларусі Лукашэнкі Аляксандра Рыгоравіча. Але практыка арганізацыі дзяржпераваротаў, планаў палітычных забойстваў, у тым ліку і вышэйшых службовых асоб… Ну гэта ўжо занадта. Перайшлі ўжо ўсе межы!»

Паводле Паўла Усава, гэтымі словамі Пуцін пацвердзіў, што Расія брала ўдзел у тэатральнай пастаноўцы пра загавар супраць Лукашэнкі:

-Гэта прэтэкст, каб пачаць ідэалагічны і, магчыма, вайсковы захоп Беларусі. Усё прывязана да візіту Лукашэнкі ў Маскву, які павінен адбыцца заўтра. Дэкрэт, які збіраецца падпісаць Лукашэнка, менавіта можа быць звязаны з пашырэннем вайсковай ці эканамічнай прысутнасці Расіі. Гэта будзе датычыць двух момантаў: падпісання дарожных мапаў (30 ці 31), па сутнасці, стварэння адзінай эканамічнай і стратэгічнай прасторы, з інтэграцыяй вайсковых сістэмаў і спецслужб. Таксама як мінімум змяшчэнне змешанага вайсковага кантынгенту ў Беларусі, а нават размяшчэнне вайсковай базы. Гэта будзе азначаць адчыненую вайсковую акупацыю ў Беларусі. Наўрад ці Пуцін увязваўся б у фікцыйную справу замаху на Лукашэнку, калі за гэтым не стаіць рэальныя геапалітычныя крокі, якія будуць рэалізаваныя ў бліжэйшы час.

Палітолаг кажа, што ў дадзенай сітуацыя патрэбныя:
- актыўныя і радыкальныя крокі ўсіх апазіцыйных цэнтраў: Ціханоўскай, НАУ, палітычных партый;
-актывізацыя грамадскасці ў самой Беларусі, на колькі гэта магчыма пратэсты. Прынамсі павінен прагучаць такі заклік;
-Ціханоўская павінна прыняць прысягу прэзідэнта, як адзінага легітымнага прадстаўніка Беларусі;
-павінен быць сфармаваны ўрад на аснове існуючага ўрада БНР;
-Ціханоўская, як прэзідэнт, і ўрад у выгнанні павінны быць прызнаныя як адзіныя легітымныя, прадстаўнічыя органы Беларусі;
-НАТА павінна ўзмоцніць усе межы з Расіяй. Даць сігнал, што Расія ў сённяшнім фармаце з’яўляецца варожай дзяржавай.

У далучаным гукавым файле слухайце, што інтэграцыя з Расіяй азначае для жыцця звычайных грамадзян.

Слухайце аўдыё



Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка