У Беларусі працягваецца справа выкрытага дзяржаўнага перавароту. Лукашэнкаўскія СМІ заявілі, што ў Беларусь павінны былі ўварвацца 150 джыпаў з кулямётамі, каб забіць Лукашэнку ў Драздах ды паказалі прызнанні затрыманых.
Сам Лукашэнка паабяцаў неўзабаве падпісаць дэкрэт аб пераходзе прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Савету бяспекі ў выпадку, калі яго заб’юць.
Аднак абяцаны дэкрэт цалкам супярэчыць Канстытуцыі Беларусі. У артыкуле 89 Асноўнага закона гаворыцца, што ў выпадку вакансіі пасады Прэзідэнта або немагчымасці выканання ім сваіх абавязкаў, яго паўнамоцтвы да прынясення прысягі новаабраным Прэзідэнтам пераходзяць да Прэм'ер-міністра.
Тым больш, што іншы артыкул Канстытуцыі – 137 вызначае, што ўсе законы, дэкрэты, указы і іншыя акты дзяржаўных органаў выдаюцца на падставе і ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Беларусі. У выпадку разыходжання закона, дэкрэта або ўказа з Канстытуцыяй дзейнічае Канстытуцыя.
У Беларусі ўладам цяпер не да Канстытуцыі. Рашэнне Лукашэнкі – гэта чарговая спроба застацца ля ўлады але ўжо без выбараў, кажа палітолаг Павал Усаў.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце аўдыёфайл