Беларуская Служба

Павал Усаў: Расія не спыніць пастаўкі нафты ў Беларусь

28.04.2021 21:22
Аўдыё
  • Павал Усаў: Расія не спыніць пастаўкі нафты ў Беларусь
Павал Усаўradyjo.net

Агенцтва Reuters паведаміла, што расійскія кампаніі могуць спыніць пастаўкі нафты ў Беларусь з-за магчымых санкцый ЗША для кампаній, якія супрацоўнічаюць з беларускім Нафтанам.

Паводле палітолага Паўла Усава, гэта нерэальны сцэнарый.

-Магчыма, некаторыя прыватныя кампаніі адмовяцца пастаўляць нафту, але яшчэ ёсць дзяржаўныя карпарацыі, як «Роснефть», «Газпром», якія, нягледзячы на санкцыі, няспынна функцыянуюць. Пытанне можа тычыцца прыватных кампаній (Лукойл, Гуцырыеў), якія маюць бізнес на Захадзе. Гэта можа ўдараць па іх, але, я думаю, не праблема стварыць часовыя тэхнічныя кампаніі, калі санкцыі насамрэч будуць уведзены. Сама Расія санкцый не баіцца. Пасля падзей ва Украіне і Крыме ўведзеныя санкцыі не прынеслі чаканага выніку. Канешне, гэта на нейкі час можа стварыць праблему ідэалагічнага і палітычнага характару, але ключавога значэння гэта не будзе мець.

У далучаным гукавым файле каментар палітолага да магчымага канстытуцыйнага рэферэндуму і адтоку ІТ-сектара з Беларусі.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка