Беларуская Служба

П. Усаў: «Рэжым намагаецца знішчыць усё, што яго не ўзмацняе і не спрыяе яго выжыванню»

19.05.2021 15:56
У гутарцы з палітолагам ідзе гаворка таксама, між іншым, пра закон, які адмяняе адказнасць сілавікоў за шкоды, нанесеныя пратэстоўцам.
Аўдыё
Павал Усаўradyjo.net

Чарговая атака беларускіх уладаў на журналістаў – затрыманні супрацоўнікаў парталу Tut.by, ператрусы ў офісе рэдакцыі. Гэта імкненне цалкам зачысціць медыйнае поле, каб усё, што не ўзмацняе рэжым і не спрыяе яго выжыванню, было знішчана – кажа наш каментатар.

- Незалежных СМІ проста няма. Скончыўся той момант, калі можна было балансаваць на незалежнай паласе, дыстансавацца ад таго, што адбываецца ў Беларусі. Улада падвяла канкрэтную рысу – усё тое, што не ўзмацняе палітычную сістэму ў эканамічным, палітычным плане, павінна быць знішчана. Tut.by захоўваў нейтральную пазіцыю, але актыўна асвятляў падзеі ў Беларусі. Самая вядомая справа – забойства Бандарэнкі. У гэтага СМІ вялікая аўдыторыя – больш за 3 млн. Можна старацца замясціць такія СМІ тэлеграм-каналамі, але гэта наўрад ці ўдасца.

У гутарцы з палітолагам, гісторыкам Паўлам Усавым ідзе гаворка таксама, між іншым, пра закон, які адмяняе адказнасць сілавікоў за шкоды, нанесеныя пратэстоўцам. С. Ціханоўская звярнулася да Федэральнага пракурора Германіі з заклікам узбудзіць крымінальную справу супраць самога Лукашэнкі.

поўная гутарка ў аўдыё

нг

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка