Беларуская Служба

Павал Усаў: У дачыненні да Беларусі Крэмль стаіць у тупіку

27.05.2021 13:26
У пятніцу плануецца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.
Аўдыё
  • Павал Усаў: У дачыненні да Беларусі Крэмль стаіць у тупіку
Аляксандр Лукашэнка PAP/EPA/MAXIM GUCHEK / POOL

Палітолаг Павал Усаў кажа, што сыходзячы з апошніх падзей (прымусовая пасадка самалёту, якім ляцеў Пратасевіч), Масква будзе думаць пра замену Лукашэнкі. З іншага боку, Крэмль знаходзіцца ў тупіку.

-Ён разумее, што ў сітуацыі яшчэ большага крызісу, у які ўвайшла Беларусь, змены будуць азначаць дыстансаванне ад Расіі. Можна сказаць, што Масква знаходзіцца ў тупіку. З аднаго боку, захоўваць Лукашэнку пры ўладзе – вельмі небяспечна, а крызіс можа яшчэ больш паглыбляцца, бо невядома да якіх яшчэ эксцэсаў прывядзе яго палітыка. З іншага, змяніць Лукашэнку ва ўмовах росту нянавісці і напружанасці ў Беларусі вельмі непрадказальна для Расіі, бо можа прывесці да змен дэмакратычнага характару, якія будуць некарысныя для Расіі.

У далучаным гукавым файле палітолаг аналізуе паглыбленне напружанасці ў Беларусі, задумваецца, што могуць зрабіць дэмакратычныя сілы, якія знаходзяцца за мяжой.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка