Беларуская Служба

Павал Усаў: Прашэнні аб памілаванні - лагічны крок з боку ўладаў

09.06.2021 13:56
Аўдыё
  • Прашэнні аб памілаванні - гэта лагічны крок з боку ўладаў
Павал Усаўradyjo.net

Асуджаным па гэтак званых пратэсных артыкулах прапаноўваюць напісаць прашэнне аб памілаванні. Якія мэты ставіць перад сабой беларуская ўлада?

Пасля хвалі тэрору гэта лагічны крок з боку ўладаў – кажа палітолаг Паваў Усаў. Яны маюць некалькі мэтаў.

-Гэта ідэалагічная мэта. Людзей прымусяць папрасіць памілаванне, а ўлады зробяць з гэтага вялікае дасягненне. Лукашэнка, якога некаторыя лічаць нелегітымным, ідзе на такі добры крок, мае добрае сэрца. Такую тэхніку выкарыстоўвалі і пасля пратэстаў у 2010 годзе, каб зламаць маральны дух і маральную перавагу пратэстоўцаў. Другі момант – у некаторай ступені зменшыць напружанне ўнутры краіны. Лукашэнка і яго апарат разумеюць, што апарат рэпрэсій праглынае мноства палітычных і эканамічных рэсурсаў. Вязніцы перапоўнены. З гэтага тупіку неабходна неяк выходзіць. Прычым гэта не амністыя, а памілаванне. Атрымліваецца, што гэта не Лукашэнка ідзе на саступкі, а гэта людзі вымольваюць прабачэнне.

Паводле Паўла Усава, такую прапанову не атрымаюць ключавыя постаці пратэстаў.
Больш падрабязна слухайце з далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка