Беларуская Служба

Беларускі рэжым нервуецца

14.06.2021 15:12
Аўдыё
  • Эксперт пра занепакоенасць рэжыму Лукашэнкі перад сустрэчай Пуціна з Байдэнам
Aleksander Łukaszenka
Aleksander ŁukaszenkaEPA/MAXIM GUCHEK / POOL

Лукашэнка баіцца, што стане прадметам гандлю паміж Расіяй ды ЗША. Пра гэта сведыць нервовасць беларускіх прапагандыстаў ды заявы МЗС. Ці ёсць чаго баяцца Лукашэнку? ЦІ магчымы размовы паміж Расіяй ды ЗША на тэму Беларусі? Пра гэта мы паразмаўлялі з палітолагам.

16 чэрвеня ў Жэневе павінна адбыцца сустрэча расійскага ды амерыканскага прэзідэнтаў. Напярэдадні гэтай сустрэчы сітуацыя ў Беларусі высылкамі Лукашэнкі трапіла ў павестку дня гэтых перамоў. Перахоп пасажырскага самалёта, каб арыштаваць апазіцыянер, змусіў Захад заняць жорсткую пазіцыю ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. ЗША ўзнавілі санкцыі, павет эканамічных абмежаванняў рыхтуе таксама Еўразвяз. На нядаўнім саміце лідараў G7 беларускае пытанне таксама ўздымалася. Краіны «Вялікай сямёркі» (G7) заклікалі беларускія ўлады правесці сумленныя і свабодныя выбары прэзідэнта. Пра гэта гаворыцца ў камюніке, прынятым у нядзелю па выніках трохдзённага саміту лідараў нефармальнага аб'яднання Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Канады, ЗША, Францыі і Японіі ў горадзе Карбіс-Бэй.

У Мінск вельмі непакояцца, што падчас размоваў Пуціна ды Байдэна беларускае пытанне стане прадметам абмеркавання ды гандлю. Пра гэта сведчаць заявы лукашэнкаўскага прапагандыста Азаронка, які заклікаў Пуціна не сустракацца з Байдэнам. Таскама з крытыкай Захаду выступіў нядаўна міністр замежных спраў Макей. Расійскі палітолаг Станіслаў Бялкоўскі выказаў здагадку, што Расія можа запрапанаваць ЗША замену Лукашэнкі на іншую больш прадказальную асобу (кампрамісную кандыдатуру паміж Уладзімірам Пуціным ды беларускім грамадствам) коштам саступак па санкцыях ды Украіне.

Наколькі рэальныя гэтыя прагнозы. Гледзячы на палітыку Крамля ў дачыненні да Беларусі за апошнія месяцы, не бачна жаданне Пуціна адмовіцца ад Лукашэнкі. Ці Расія мае магчымасці змусіць Лукашэнку да адстаўкі?

Пра гэта мы запыталіся ў палітолага Паўла Усава.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі