Беларуская Служба

П.Усаў: Заявы пра тэратырыяльную абарону – выключна псіхалагічны ціск

16.06.2021 13:31
Апошнія дні Аляксандр Лукашэнка неаднаразова выказваўся пра неабходнасць «узброіць беларусаў», «навучыць студэнтаў страляць», бо можа пачацца вайна.
Аўдыё
  • П.Усаў: Заявы пра тэратырыяльную абарону – выключна псіхалагічны ціск
Павал Усаўradyjo.net

Сёння ў Шклове прагучала заява, што «толькі ўсенародная абарона можа даць адпор праціўніку».
Паводле палітолага Паўла Усава, гэта толькі ідэалагічная прапаганда.

-Візіт у Оршу і Шклоў звязаныя з вайскова-прамысловым комплексам Беларусі. Сэнс у тым, каб стварыць умовы для кампенсацыі матэрыяльных стратаў ад санкцый. Лукашэнка хацеў бы, каб беларускі ВПК нарасціў вытворчасць зброі, у першую чаргу лёгкай, бо гэта самы запатрабаваны тавар на міжнародных рынках.

Калі казаць пра ідэалагічныя заявы аб неабходнасці ўзброіць грамадства, арганізаваць тэрытарыяльную абарону, то мы не ўпершыню чуем такую рыторыку. Гэта робіцца для таго, каб павысіць напружанасць у грамадстве. Ствараць атмасферу чакання вайны, а ў такой атмасферы лёгка псіхалагічна ціснуць на грамадства. Гэта выключна ідэалагічна-маніпулятыўныя ўкіды, за якімі не будуць ісці практычныя крокі.

У далучаным гукавым файле слухайце каментар да зацверджаных ЕС санкцый і выкарыстоўвання прапагандай Рамана Пратасевіча.

слухайце аўдыё

ав



Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка