Беларуская Служба

П. Усаў: Беларусь канчаткова афармляецца як нэататалітарная дзяржава

14.07.2021 17:34
Сёння маштабнай зачыстцы падвергліся праваабаронцы і грамадскія актывісты. 
Аўдыё
  • Беларусь канчаткова афармляецца як нэататалітарная дзяржава
Павал Усаўradyjo.net

Палітолаг адзначае, што гэта працяг татальнай зачысткі.

-Рэжыму важна знішчыць пасыянарыяў, а гэта ад 100 да 150 тысяч чалавек, якія з’яўляліся ўнутраным ядром пратэстаў і антылукашэнскаўскага дэмакратычнага руху. Зачыстка будзе адбывацца пры дапамозе выкідвання за мяжу. Ужо прымушана з’ехалі людзі, якія актыўна фарміравалі грамадзянскую думку. Цяпер прыйдзе чарга на актыўную частку інтэлектуалаў, бо цяпер ідзе вынішчэнне культурнай і інтэлектуальнай супольнасці Беларусі. Далей напэўна будуць адсочваць сацыяльныя сеткі.

Паводле палітолага, сістэма не можа функцыянаваць у атмасферы тэрора некалькі гадоў запар. На гэта няма ні магчымасцяў, ні рэсурсаў. Таму неабходна як мага хутчэй зачысціць усю прастору.

У далучаным гукавым файле слухайце каментарый Паўла Усава да масавых затрыманняў 14 ліпеня, не анансаванага візіту Лукашэнкі ў Пуціна, а таксама як будуць разгортвацца падзеі ў бліжэйшым часе.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка