Беларуская Служба

Лукашэнка рыхтуе перадачу ўлады

19.07.2021 16:02
Гэта адбудзецца не ў бліжэйшы час, і не на выбарах.
Аўдыё
  • Эксперт пра канстытуцыйныя планы Лукашэнкі
Ілюстрацыйны здымакImage by succo from Pixabay/CC0

Беларускі ўзурпатар хоча перадаць уладу малодшаму сыну, усе сілы цяпер ён кінуў на тое, каб утрымацца на пасадзе, кажа палітолаг.

21 ліпеня чакаецца пасяджэнне канстытуцыйнай  камісіі, што стварылі на загад Лукашэнкі. Чакаецца, што камісія прыме праект паправак у Асноўны закон. У Беларусі пайшлі чуткі, што 17 верасня можа адбыцца рэферэндум па новай канстытуцыі.

Пры гэтым грамадства дагэтуль не бачыла праект змен. З даступных публікацый у сеціве бачна, што ўлады працуюць над тым, каб ліквідаваць непасрэдныя выбары кіраўніка краіны. Некаторыя нават кажуць, што Лукашэнка рыхтуе ўтварэнне ў Беларусі манархіі.

Мы папрасілі пракаментаваць дадзеную справу нашага аглядальніка палітолага Паўла Усава.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі