Беларуская Служба

Павал Усаў: ЗША гатовыя прыняць сцэнар, калі крызіс у Беларусі прыме працяглы характар

21.07.2021 16:55
Ці важным з’яўляецца візіт Святланы Ціханоўскай у ЗША? Што мы можам сказаць пра амерыканскую палітыку ў дачыненні да Беларусі?
Аўдыё
  • Павал Усаў: ЗША гатовыя прыняць сцэнар, калі крызіс у Беларусі прыме працяглы характар
      ,   -      ,   ,
Дэмакратычныя сенатары Дзік Дурбін і Жанна Шахін, а таксама сенатар-рэспубліканец Дэн Саліван размаўляюць з Святланай Ціханоўскай, Капітолій у Вашынгтоне, ЗШАPAP/EPA/JIM LO SCALZO

Святлана Ціханоўская заканчвае свой візіт у Злучаныя Штаты. Яна правяла перамовы з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам. Ціханоўская паведаміла, што ў Палаце прадстаўнікоў ЗША зʼявіцца беларускі Кокус – гэта група амерыканскіх кангрэсменаў, якія будуць працаваць па тэме Беларусі. Яна сустрэлася і з іншымі кангрэсменамі. Многія спадзяваліся большага, то бок сустрэчы з Джо Байдэнам.

Ці важным з’яўляецца візіт Святланы Ціханоўскай у ЗША? Што мы можам сказаць пра амерыканскую палітыку ў дачыненні да Беларусі? Адказвае Павал Усаў:

-З аднаго боку, гэта быў важны візіт для ўмацавання аўтарытэту Ціханоўскай. Сустрэчаў такога ўзроўню ў апошнія гады па сутнасці не было. Тым ня менш, у мяне ёсць крытычныя ўвагі да гэтага візіту. Яны звязаны з пазіцыяй Джо Байдэна, які не сустрэўся са Святланай Ціханоўскай. Гэта сведчыць пра тое, што ЗША пакуль не бачыць у Ціханоўскай сур’ёзнага палітычнага дзеяча, якога варта на такім узроўні падтрымліваць. Відавочна, што ЗША не хочуць пашыраць прастору канфрантацыі з Расіяй. Прызнанне Ціханоўскай прэзідэнтам краіны азначае, што ЗША ўключаюцца ў актыўную палітычную барацьбу за Беларусь, што краіна пераўтвараецца ў непасрэдную сферу інтарэсаў ЗША. Што ЗША гатовыя актыўна змагацца за Беларусь. Такіх мэтаў Вашынгон не ставіць. Ён гатовы працягваць пазіцыйную барацьбу за ўплывы з Расіяй, але без сур’ёзнай канфрантацыі за Беларусь. Гэта значыць, што ЗША гатовыя прыняць сцэнар, калі крызіс у Беларусі прыме працяглы характар і не будзе вырашаны ў хуткім часе.

У далучаным гукавым файле каментар Павал Усаў да прапанаваных канстытуцыйных змен і заяваў Лукашэнкі пра аптымізацыю беларускіх дыппрадстаўніцтваў за мяжой.

слухайце аўдыё 

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка