Беларуская Служба

Расія засакрэчваецца

26.07.2021 15:34
Умовы службы ў войску, вынікі эканамічнай дзейнасці дзяржаўных карпарацый ды шмат іншай інфармацыі засакрэчваецца ў Расіі.
Аўдыё
  • Расія бароніцца ад грамадства, засакрэціўшы інфармацыю пра стан дзяржавы
Ілюстрацыйны здымакImage by Tayeb MEZAHDIA from Pixabay/CC0

Федэральная служба бяспекі апублікавала 19 ліпеня на партале прававой інфармацыі праект загаду кіраўніка ведамства Аляксандра Бортнікава, які ўтрымлівае пералік звестак, якія замежнікі могуць выкарыстоўваць на шкоду Расіі.

У дакуменце 61 пункт, усе яны тычацца звестак пра армію і пра дзейнасць дзяржкарпарацыі «Роскосмас». У асноўным гэта дадзеныя аб ацэнцы і прагнозах развіцця ваенна-палітычнага становішча, аб праходжанні грамадзянамі РФ ваеннай службы або аб працоўнай дзейнасці грамадзян у войсках, а таксама дадзеныя аб мабілізацыі, баявой і мабілізацыйнай падрыхтоўцы войскаў і многае іншае. Апроч таго пагрозу інтарэсам радзімы “чэкісты” бачаць у выніках фінансава-эканамічнай дзейнасці «Роскосмасу», разліках з расійскімі кампаніямі, у праблемах, якія стрымліваюць развіццё карпарацыі.

Такім чынам, расіянам цяпер забаронена распавядаць пра сітуацыю ў войску, у дзяржаўных карпарацыях, бо гэта могуць прачытаць замежнікі ды выкарыстаць на шкоду федэрацыі.

Крэмль такім чынам хоча закрыць ад людзей усё інфармацыю пра стан кіравання важнымі дзяржаўнымі карпарацыямі ды войскам. Таксама гэта ліквідуе магчымасці грамадскага кантролю за дзейнасцю сілавікоў, перакананы палітолаг Павал Усаў.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі