Беларуская Служба

П. Усаў: У недэмакратычных сістэмах НДА з’яўляюцца ідэалагічнымі канкурэнтамі

28.07.2021 15:47
Улады закрылі як мінімум 57 арганізацый трэцяга сектару.
Аўдыё
Павал Усаўradyjo.net

Зачыстка ідзе на апярэджанне, паколькі сярод арганізацыі ёсць і тыя, хто нават блізка не займаўся палітычнымі справамі. Як арганізацыя актыўнага ладу жыцця інвалідаў «Крылы анёлаў».

Чаму ў дэмакратычным грамадстве НДА важныя? Якой будзе беларуская рэчаіснасць без арганізацый трэцяга сектара? Адказвае палітолаг Павал Усаў:

-У нармальных дэмакратычных краінах недзяржаўныя арганізацыі, у першую чаргу, з’яўляюцца дапамогай у вырашэнні значных, ключавых сацыяльных праблем, якія не паспявае вырашаць дзяржава. У недэмакратычных сістэмах НДА з’яўляюцца ідэалагічнымі канкурэнтамі. Гэтыя арганізацыі імкнуцца, на колькі гэта магчыма, бараніць інтарэсы простых людзей ад дзяржавы.

Працяг каментара слухайце ў далучаным гукавым файле.

Павал Усаў таксама каментуе актывізацыю генпракурора Андрэя Шведа ў справе прызнання бчб-сімволікі нацыскай. Улады вядуць барацьбу па ўсіх напрамках, спаядзяючыся на тое, што знішчэнне сімволікі будзе нейкім чынам спрыяць пералому ідэалагічнай сітуацыі ў краіне.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка