У гэтыя дні беларусы прыгадваюць небывалы нацыянальны ўздым жніўня 2020-га года. На салідарнасць і абуджэнне беларусаў рэжым адрэагаваў рэпрэсіямі і ўласнай трансфармацыяй з аўтарытарнага ў неататалітарны.
У Беларусі налічваецца 630 палітычных вязняў, у гэтыя хвіліны адбываецца пагром БелаПАН, на волю не выпускаюць філосафа Уладзіміра Мацкевіча. Чаму сотні тысяч беларусаў, згуртаваныя і салідарныя пакуль не здолелі зрынуць ненавісны рэжым Лукашэнкі, на гэтан пытанне ў сённяшняй перады «Палітычнае люстэрка» паспрабаваў адказаць наш аглядальнік Павел Усаў. Таксама эксперт аднёсся да поспехаў у дзейнасці груповак ByPol і «Кіберпатызаны»:
-Вынікі працы гэтых суполак з’яўляюцца моцны ўдарам па рэжыму, па атачэнню Лукашэнкі. Усе факты і сведчанні пазапраўнай дзейнасці прывядзе да таго, што пасля пераменаў вельмі шмат людзей сістэмы акажуцца на лаве падсудных, атрымаюць доўгія тэрміны і вялізарныя штрафы. І гэта тычыцца, як шараговых амапаўцаў, так і міністраў.
Інфармацыю, якую здабываюць і распаўсюджваюць такія суполкі моцна дэматывуе людзей сістэмы, яны не адчуваюць сябе ў бяспецы. Аднак ужо зараз трэба рыхтаваць базу да люстрацыі, ствараць адпаведныя інстытуты. Ёсць адпаведныя сайты з базай дадзеных злачынцаў, ёсць старонкі ў ТГ, але гэтага недастаткова. Трэба займацца сістэматызацыяй гэтых дадзеных, каб пасля змены ўлады ніхто са злачынцаў не сышоў ад адказнасці. (...)
Перадачу «Палітычная люстэрка» цалкам слухайце ў далучаным файле!
эж