Беларуская Служба

Крэмль цісне на Лукашэнку

30.08.2021 15:34
Масква хоча дамагчыся падпісання мапаў інтэграцыі ды пашырэння расійскай вайсковай прысутнасці ў Беларусі.
Аўдыё
  • Эксперт пра адносіны паміж Крамлём ды Лукашэнкам
   ( )
Лукашенка і Путін (ілюстративне фото)Kremlin.ru, CC BY 4.0, via Wikimedia Commons

9 верасня ў Крамлі адбудзецца сустрэча прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Інфармацыю пацвердзіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў, які заявіў, што Крэмль разлічвае на працоўны візіт Лукашэнкі ў Расію ў першай дэкадзе верасня.

Акрамя абмеркавання актуальных пытанняў запланаваны рабочы абед і сумесная прэс-канферэнцыя, паведаміў набліжаны да Крамля ТМ-канал Незыгар. Сёлета гэта будзе 5 сустрэча. Апошняя адбылася 13 ліпеня і доўжылася больш за 5 гадзін. Пра што размаўляў расійскі лідар з беларускім узурпатарам па сённяшні дзень дакладна не вядома. Ідзецца пра больш шчыльную інтэграцыю ды пашырэнне расійскай вайсковай прысутнасці, перакананы палітолаг Павал Усаў.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл  

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі