Беларуская Служба

П. Усаў: Сітуацыя з кавідам – таксама вынік рэпрэсій у Беларусі

15.09.2021 14:13
Аўдыё
  • Сітуацыя з кавідам – таксама вынік рэпрэсій у Беларусі
Павал Усаўradyjo.net

З дня на дзень у Беларусі пагаршаецца эпідэмічная сітуацыя. На колькі гэта наступства палітыкі ўладаў? Палітолаг Павал Усаў называе асноўныя прычыны росту колькасці заражэнняў.

-Мне падаецца, што асноўная прычына ў тым, што беларусы не маюць магчымасці рабіць прышчэпкі заходняй вытворчасці. У Беларусі робяць расійскую і кітайскую вакцыны. Другі момант: беларусы не давяраюць уладам, сістэме ахове здароўя, не давяраюць прышчэпкам. Таму працэс імунізацыі тармозіцца. Беларусы не хочуць прышчапляцца ні «Спутнікам», ні кітайскай прышчэпкай, што паніжае грамадскі імунітэт. Сітуацыя будзе пагаршацца з набліжэннем восені і зімы. Факт, што ўлады працягваюць ігнараваць праблему, што ў выніку рэпрэсій дэградую сістэма аховы здароўя, можа прывесці да таго, што Беларусь увойдзе ў спіс краін, дзе сітуацыя з кавідам настолькі драматычная, што яе можна будзе параўнаць з тым, што адбывалася ў Індыі ці Лацінскай Амерыцы.

У далучаным гукавым файле Павал Усаў аналізуе змест дарожных мапаў па інтэграцыі Беларусі і Расіі, а таксама ацэньвае прапанову забастоўкі на беларускіх прадпрыемствах.

Слухаць аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

П. Усаў: Пасквіль на касцёл – сігнал пра далейшы ціск

08.09.2021 12:16
Дзяржаўная газета «Мінская праўда» выйшла з карыкатурай на каталіцкіх ксяндзоў.