Беларуская Служба

П. Усаў: Час задумацца, каб замарозіць сяброўства Беларусі ў ААН

22.09.2021 12:01
Аўдыё
  • Час задумацца, каб замарозіць сяброўства Беларусі ў ААН
Павал Усаўradyjo.net

Пытанне Беларусі абмеркавалі ў ААН і Хельсінскай камісіі ЗША. Ці словы пераўтворацца ў канкрэтныя крокі?

Справа не ў тым, ці Беларусь застаецца ў міжнароднай павестцы ці не. Справа ў тым, якія рашэнні прымаюцца – гаворыць палітолаг Павал Усаў.

-Гэта важна, што на асамблеі ААН справа Беларусі і правакацый на мяжы была паднятая. Аднак пытанне: якое рашэнне прыме ААН. Мы ведаем, што ў дачыненні да беларускага рэжыму патрэбныя цвёрдыя рашэнні. Не толькі прыманне рэзалюцый, а скіраванне адмысловых камісій. У сваю чаргу даходзіць да сітуацый, калі беларускія ўлады не дазваляюць прадстаўнікам камітэту па правах чалавека прыязджаць у Беларусь. Так было і падчас катаванняў пасля выбараў і цяпер, падчас міграцыйнага крызісу. Тут паяўляецца пытанне, ці не замарозіць сяброўства Беларусі ў ААН, бо краіна не выконвае сваіх абавязацельстваў. Калі ААН не ў стане паўплываць на свайго чальца, то які сэнс збірацца і абмяркоўваць?

У далучаным гукавым файле слухайце каментар Паўла Усава да прапановы Зянона Пазняка стварыць часовы ўрад і словаў Лукашэнкі, што Беласток і Вільня – гэта беларускія гарады.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

Анджэй Дуда заклікаў на форуме ААН да салідарнасці з беларусамі

22.09.2021 09:54
Беларусы хочуць мець такое ж права выбару сваёй улады, як французы, палякі, амерыканцы, карэйцы, нагадаў кіраўнік польскай дзяржавы.