У першую чаргу ў Польшчы ды Літве. Пры гэтым Лукашэнка сёлета не вылазіць з Сочы, шматкроць сустракаючыся з Пуціным. Пра гэты фронт Лукашэнка асабліва не расказвае. Што стаіць за частымі паездкамі беларускага ўзурпатара ў Расію? Пры гэты мы запыталіся з эксперта.
На выходных Аляксандр Лукашэнка наведваўся ў Сочы з прыватным візітам. Услед за ім вылецеў і кіраўнік Пагранкамітэта Анатоль Лапо.Напярэдадні Пуцін неспадзявана вынес беларускае пытанне на пасяджэнне Рады Бяспекі РФ. Цікава, што сярод прысутных на нарадзе і кіраўнік Пагранкамітэта Анатоль Лапо, які ў пятніцу тэрмінова быў камандзіраваны ў Сочы.
Па вяртанні з «прыватнага візіту» у Сочы, які ніяк не каментавалі беларускія дзяржаўныя СМІ, Лукашэнка сабраў нараду з сілавікамі, каб абмеркаваць сітуацыю на заходняй мяжы Беларусі.
Вярнуўшыся з Сочы, Лукашэнка заявіў што ў Польшчы разгортваюць цэлыя карпусы ля межаў Беларусі. «Так у Польшчы, дзе ні паглядзі, ясна, што гэта ж не супраць Германіі разгортваюцца гэтыя войскі. Прытым замежных дзяржаў, перш за ўсё ЗША. Мы бачым, як лезе Літва ў кожную шчыліну, каб паказаць сваю адданасць NATO і ЗША.
Але самае сумнае — гэта Украіна. У нас адкрываецца новы, па-старому кажучы, фронт. Мы бачым, што яны робяць. Мала таго, што туды пабеглі нашы збеглыя, — там ствараюцца вучэбна-трэніровачныя лагеры ва ўсё большай колькасці, дзе навучаюць мэтанакіравана (і не толькі збеглых) рабоце па Беларусі, як кажуць спецслужбы», — заявіў Лукашэнка.
Па словах Лукашэнкі, сітуацыю ва Украіне ён неаднаразова абмяркоўваў з Уладзімірам Пуціным. Яны дамовіліся, «што там трэба зрабіць нейкія дзеянні».
Колькі франтоў у Лукашэнка, што ён можа зрабіць Украіне, мы запыталіся ў палітолага Аляксандра Лагвінца.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце аўдыёфайл