Ягоныя дзеянні сведчаць пра зусім адваротнае. Рэжым ведае пра адсутнасць падтрымкі ды імкнецца рэпрэсіямі захаваць уладу ў руках сям’і Лукашэнкі. Аднаўляюцца крайнія савецкія метады змагання з іншадумствам. Змаганне ў грамадствам атрымае сістэмны характар, перакананы эксперт.
Савецкай спадчынай аддаюць апошнія ініцыятывы лукашэнкаўскіх сілавікоў. Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прапануе пазбаўляць грамадзянства ды маёмасці за экстрэмізм, у тым ліку за падпіску на экстрэмісцкія Інтэрнэт-рэсурсы. Следчы камітэт пракуратура, суды выступілі з ініцыятывай «завочна» прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці.
Канстытуцыя Беларусі забараняе гэта рабіць, але Лукашэнка з памагатымі законнасцю не пераймаюцца. У краіне рыхтуецца канстытуцыйны рэферэндум. Гэта трэба, каб адмяніць выбары ў Беларусі, якія Лукашэнка не здольны перамагчы. Далей дыктатар будзе кіраваць і рыхтаваць перадачу ўлады сынам. Сістэмы кіравання будзе грунтавацца ў першую чаргу на рэпрэсіях, перакананы палітолаг Павал Усаў.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце аўдыёфайл