Беларуская Служба

П. Усаў: Прысуды па «справе Ціханоўскага» - паказальная расправа

14.12.2021 15:57
Абвешчаны надзвычай жорсткі прысуд фігурантам «справы Ціханоўскага». Ад 14 да 18 гадоў турмы.
Аўдыё
  • П. Усаў: Прысуды па «справе Ціханоўскага» - паказальная расправа
Павал Усаўradyjo.net

С. Ціханоўскі – 18 гадоў узмоцненага рэжыму, М. Статкевіч – 14 гадоў асаблівага рэжыму, І. Лосік і Ул. Цыгановіч –15 гадоў узмоцненага рэжыму. Палітолаг Павал Усаў кажа, што з пункту гледжання рэжыму - гэта лагічны крок. 

-Працэс стаў паказальнай расправай над людзьмі, якія, на думку рэжыму, з'яўляюцца крыніцай нестабільнасці, у якой апынуўся рэжым. Гэта тыя людзі, які сваёй дзейнасцю падрыхтавалі інфармацыйныя і палітычныя ўмову для стрэсу, які спаткаў Лукашэнку і ўсю палітычную сістэму. Прысуд Ціханоўскаму – гэта таксама помста асабіста Святлане Ціханоўскай. Улада паказвае, што ніякага кампрамісу, як толькі паддацца сістэме, няма. Можна лічыць, што ў пэўным сэнсе гэта рэакцыя на санкцыі. Для сістэмы – гэта лагічна. Яна не збіраецца рабіць нават дэкаратыўных крокаў па залагоджванню сітуацыі. Гэта яшчэ адна дэманстрацыя знішчэння таго, што зʼяўлялася пагрозай. На жаль, людзі будуць сядзець да таго моманту, пакуль будзе існаваць рэжым. У перспектыве магчымыя маніпуляцыі прыгаворамі, калі Захад пойдзе на саступкі. А цяпер гэта ў першую чаргу павінна напужаць грамадства перад рэферэндумам. Я не спадзяваўся іншага прысуду. Лукашэнка ўжо паказаў, што будзе ісці шляхам крывавага патопу. Іншага шляху ў яго ўжо няма.

У далучаным гукавым файле каментар палітолага да замены на пасадзе старшыні ЦВК, а таксама адсутнасць адзінай пазіцыі ў дачыненні да Мінску сярод еўрапейскіх палітыкаў.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка