Беларуская Служба

У Расіі шырыцца палітычны выбачызм

20.12.2021 17:21
Усё больш расіян, у тым ліку, вядомых людзей, выбачаюцца перад уладамі за наяўнасць уласнага меркавання.
Аўдыё
  • Эксперт: у Расіі адраджаецца практыка публічных пакаянняў
Ілюстрацыйны здымакEPA/SERGEI ILNITSKY Dostawca: PAP/EPA

Гэта сталінская практыка палітычнага пакаяння, сведчыць пра канчатковы разварот Расіі да таталітарызму ды агрэсіўнай імперскай палітыкі, перакананы эксперт.

Рэжысёр Аляксандр Сакураў накіраваў кіраўніку Савета па правах чалавека (СПЧ) Валерыю Фадзееву зварот, у якім папрасіў прабачэння за сваю спрэчку з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным на сустрэчы з СПЧ 9 снежня. Спадар Сакураў тады прапанаваў "адпусціць" з Расіі рэгіёны Паўночнага Каўказа, кіраўнік дзяржавы назваў гэтыя словы недапушчальнымі. Пасля той сустрэчы сябры рэжысёра распавялі пра пагрозы, што паступаюць у яго адрас.

Вядомы рэжысёр дадаў, што «не валодае дыпламатычнымі навыкамі, таму абразіў сваім учынкам, паводзінамі шматлікіх чальцоў рады, і прынёс усім прабачэнні. Творца адмовіўся каментаваць тэкст звароту.

Абароненым у Расіі не адчувае сябе нават сябра прэзідэнцкай Рады па правах чалавека, гэтую краіну ўжо нічога не выратуе, так у Сеціве расіяне каментуюць гэтую справу. Ці сапраўдны гэта настолькі кепска, мы запыталіся ў нашага аглядальніка палітолага Паўла Усава.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі