Дзмітрыя Дубоўскага, Дзмітрыя Рэзановіча, Ігара Аліневіча і Сяргея Раманава прызналі вінаватымі ў акце тэрарызму і незаконных дзеяннях у дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. Дубоўскага і Аліневіча таксама і ў незаконным перамяшчэнні праз мяжу забароненых рэчываў, агнястрэльнай зброі і выбуховых прыладаў.
Палітолаг Павал Усаў адзначае, што анархічныя арганізацыі Беларусі заўсёды былі аднымі з найбольш арганізаваных і актыўных суполак у апазіцыі. Таму і рэпрэсіі заўсёды былі ў дачыненні да іх моцныя і жорсткія.
-Аліневіч правёў шмат гадоў у турме. У рэвалюцыі 2020 году яны напэўна таксама прымалі ўдзел і былі гатовы да больш актыўных і радыкальных дзеянняў. Безумоўна, прыгаворы ў тэрарыстычнай дзейнасці не маюць падстаў. Абмяркоўваць прысуд не мае сэнсу, бо сістэма выкарыстоўвае суд выключна для расправы. Няглядзячы ні на што, прыгавор быў бы такім жа. Прысуд стаў доказам таго, што з Лукашэнкам можна размаўляць выключна з пазіцыі сілы. Цяпер усе незалежна ад актыўнасці будуць цярпець і адчуваць на сабе рэпрэсіўную моц.
Прыгаворы паказальныя. Упершыню прыгавор звязаны з тэрарыстычнай дзейнасцю. Напэўна наступным у чарзе будзе Аўтуховіч. У беларускім заканадаўстве за тэрарызм прадугледжваецца нават смяротны прыгавор, таксама пажыццёвае зняволенне. Гэта паказвае, што ўлады не збіраюцца спыняцца.
У далучаным гукавым файле палітолаг расказвае, што не так з новым законам «Аб генацыдзе беларускага народа», і пра дзейнасць кіберпартызанаў.
слухайце аўдыё