Сілы АДКБ былі задзейнічаны ўпершыню доля ўмоўнай стабілізацыі сітуацыі ў краіне-члене арганізацыі. Ключавую ролю ў гэтым згуляў Лукашэнка. Ён здаўна марыў, каб АДКБ выкарыстоўвалася ў падаўленні «каляровых» рэвалюцый, кажа палітолаг Павал Усаў.
- У сённяшнім гістарычным моманце для Лукашэнкі будзе важна, калі паявяцца звесткі пра колькасць забітых. Чым больш крывавымі будуць вынікі падзей у Казахстане, тым больш будзе залагоджвацца імідж брутальнага палітыка Лукашэнкі, у тым ліку на міжнароднай арэне. Пашырыцца прапаганда, якая будзе параўноўваць падзеі ў Казахстане і беларускія пратэсты. Так ці інакш падзеі ў Казахстане прывядуць да большай кансалідацыі сістэмы і пашырэння рэпрэсій на беларускае грамадства.
Поўны каментар слухайце ў далучаным гукавым файле.