Беларуская Служба

П. Усаў: Калі сітуацыя Расіі ва Украіне яшчэ больш пагоршыцца, Лукашэнка пачне гандлявацца

09.03.2022 12:07
Расійская і беларуская прапаганда свядома выгладжваюць свядомасць беларусаў. Адначасова, значная частка грамадзян застаецца замбаванай, хоць ёсць доступ да альтэрнатыўных СМІ, а недавер да дзяржаўных застаецца.
Аўдыё
  • П. Усаў: Калі сітуацыя Расіі ва Украіне яшчэ больш пагоршыцца, Лукашэнка пачне гандлявацца
Павал Усаўradyjo.net

Калі ў Беларусь пойдзе інфармацыя, што вяртаюцца целы забітых і параненыя, то гэта можа прывесці да выбуху, чаго баіцца Лукашэнка. Напэўна ў некаторай ступені гэтага не хоча дапусціць і Пуцін, кажа палітолаг Павал Усаў.

- Эканоміка Беларусі ўжо церпіць. Пачалася дэвальвацыя, расце інфляцыя, кошты. Чым даўжэйшай будзе вайна, тым большымі будуць эканамічныя наступствы для Беларусі і ў прыватнасці для Лукашэнкі. Ён добра разумее, што ў выніку паразы Расіі яго рэжым будзе цалкам знішчаны. Насамрэч ён не ведае, што рабіць. З аднаго боку, ён не можа наўпростава падтрымаць Расію, бо ўжо і так лічыцца агрэсарам і злачынцам, а з іншага боку, ён мусіць шукаць магчымасці для сваёй будучыні. Магчыма, калі сітуацыя Расіі ва Украіне яшчэ больш пагоршыцца, Лукашэнка пачне гандлявацца.

Поўны каментар слухайце ў далучаным гукавым файле.

ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка