Да пачатку вайны ва Украіне яшчэ была надзея, што пад ціскам улады Беларусі пачнуць выпускаць асуджаных. Цяпер гэта надзея знікла. Ніхто не думае пра дыялог, кажа палітолаг Павал Усаў.
У далучаным гукавым файле слухайце поўны каментар, а тут галоўныя тэзісы:
-У абліччы вайны Лукашэнка знаходзіцца ў вельмі цяжкай сітуацыі. Ён разумее, што, з аднаго боку, яго нязгода на поўнамаштабны ўдзел у вайсковай аперацыі стварае сур’ёзную пагрозу для яго бяспекі. Гэта ставіць рэжым пад пагрозу ўнутранага перавароту, бо давяраць вайскоўцам ён не можа. З іншага, уварванне прывядзе да калапсу ўнутры краіны не толькі вайсковага, але і палітычнага.
-Існаванне беларускага рэжыму залежыць ад жыццяздольнасці пуцінаўскай сістэмы.
-Чакаць адлігу ва ўмовах вайны бессэнсоўна. Той, хто атрымаў вялікія тэрміны, не пабачаць свабоды ў бліжэйшыя гады. Для гэтага патрэбныя радыкальныя палітычныя змены ў Расіі і Беларусі.
-Цяпер ніхто не марыць пра дыялог: вязні ў абмен на размовы і саступкі. Канфлікт будзе пашырацца. Ва ўмовах, калі ўсе думаюць пра вайну, ціск і насілле над палітвязнямі будзе працягвацца.
-Пра барацьбу з «унутранымі ворагамі», напрыклад, сведчыць заява пра Дзяніса Івашына, якога КДБ абвінаваціла ў здрадзе на карысць Украіны.
-Сыход Беларусі з міжнароднай павесткі – гэта аб’ектыўна на фоне Украіны. Адначасова гэта не спрашчае сітуацыю ў Беларусі. Вайна цалкам развязала рукі карнікам рэжыму для расправы з беларусамі па-за межамі закону. Гэта дае магчымасць беспакарана забіваць.
слухайце аўдыё