Беларуская Служба

П. Усаў: Беларусь уваходзіць у фазу інтэнсіўнага выкачвання людскіх рэсурсаў

31.03.2022 11:48
Гэта звязана з пагаршэннем і палітычнай, і эканамічнай сітуацыі.
Аўдыё
  • П. Усаў: Беларусь уваходзіць у фазу інтэнсіўнага выкачвання людскіх рэсурсаў
Павал Усаўradyjo.net

Вайна ва Украіне і ўдзел Беларусі ствараюць псіхалагічную няўпэўненасць у беларусаў, таму міграцыйная хваля павялічыцца, кажа палітолаг Павал Усаў.

-Прагназуецца, што вайна зацягнецца, а гэта значыць зацягнецца і ізаляцыі Беларусі. Тыя, хто мае магчымасці і рэсурсы выехаць, будуць прымаць гэтае рашэнне ў бліжэйшы час. Эканамічны крызіс яшчэ больш паўплывае на функцыянаванне гаспадаркі. Заводы пераходзяць на няпоўны працоўны тыдзень і гэтак далей. Тым больш, што Расія перастае быць прыцягальным накірункам для працоўнай міграцыі.

На фоне гэтай сітуацыі назіраюцца пэўныя прэвентыўныя меры ўраду, каб абмежаваць вываз дэфіцытных спажывецкіх тавараў. Улады баяцца дэфіцыту, які, безумоўна будзе нарастаць. Таму ўлады намагаюцца прадбачыць праблемы ў будучыні. Але наўрад ці яны могуць спыніць вываз тавараў у тую ж Расію.

У далучаным гукавым файле слухайце аналіз сітуацыі ва Украіне і каментар да міграцыйнага крызісу на польска-беларускай мяжы, які зноў аднаўляецца.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка