Беларуская Служба

Расія патрабуе ад Лукашэнкі разліку за падтрымку

23.05.2022 17:34
З’явіліся паведамленні, што беларускі дыктатар будзе расплачвацца за падтрымку Крамля прадпрыемствамі ВПК.
Аўдыё
  • Эксперт пра хістанні Лукашэнкі
Ілюстрацыйны здымакEPA/RAMIL SITDIKOV / SPUTNIK/ KREMLIN POOL Dostawca: PAP/EPA

Лукашэнка не выслаў беларускія войскі ва Украіну.  Цяпер яму давядзецца расплачвацца за гэта беларускімі прадпрыемствамі ВПК.

Паводле інфармацыі СМІ, на апошняй сустрэчы Лукашэнкі з Пуціным была заключаная дамова аб перадачы пад кантроль РФ вялікіх прадпрыемстваў Беларусі. Размова ідзе аб такіх заводах як МТЗ, МАЗ, БелАЗ і іншых.

Згодна з дамоўленасцю, замест дзяржаўнай дапамогі, гэтыя прадпрыемствы будуць штучна даведзены да банкруцтва і прададзены расійскім кампаніям. Узамен Прэзідэнт РФ гарантуе бяспеку Лукашэнку ды яго сям'і. Што гэта азначае для беларусаў? Пра гэта размова з палітолагам Паўлам Усавым.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі