Беларуская Служба

П. Усаў: Вайсковая дзейнасць заўсёды спрыяе пашыранаму кантролю

01.06.2022 14:38
Для чаго Лукашэнка будзе выкарыстоўваць Паўднёвае вайсковае камандаванне?
Аўдыё
  • П. Усаў: Вайсковая дзейнасць заўсёды спрыяе пашыранаму кантролю
Павал Усаўradyjo.net

Мэты стратэгічна-вайсковай дзейнасці Беларусі засяроджаныя на двух накірунках, кажа палітолаг Павал Усаў.

-Перш за ўсё, гэта стварэнне пашыранай напружанасці на межах з Украінай. З гэтым звязаны пагрозы нанясення ўдараў з тэрыторыі Беларусі па Украіне. Таксама канцэнтрацыя вайсковых сілаў на паўднёвых межах і стварэнне паўднёвага вайсковага каманадавання. Яно сведчыць пра сур’ёзнасць намераў Лукашэнкі, калі не атакаваць Украіну, то ствараць небяспеку на мяжы з ёй, тым самым адцягваючы і ўвагу, і рэсурсы ўкраінскага войска.

Польшчу і Літву Расія разглядае як першыя варожыя краіны, а роля Беларусі тут ключавая: ад размяшчэння ядзернай зброі, так і інтэграваных вайсковых тактычных адзінак, якія маглі б дзейнічаць правакацыйна на межах з Літвой і Польшчай, каб стварыць яшчэ адну зону небяспекі і нестабільнасці.

Павал Усаў кажа, што нельга забываць і пра ўнутраную сітуацыю. Падобная вайсковая дзейнасць заўсёды спрыяе пашыранаму кантролю.

Поўны каментар - у далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка