Беларуская Служба

П. Усаў: Беларускія ўлады змяняюць сутнасць і характар палітычных пратэстаў

08.06.2022 17:01
Гэта падрыхтоўка да магчымага новага крызісу – эканамічна-сацыяльнага.
Аўдыё
  • П. Усаў: Беларускія ўлады змяняюць сутнасць і характар палітычных пратэстаў
Павал Усаўradyjo.net

«Вясна» апублікавала чарговую справаздачу пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, за травень 2022 году. Праваабаронцы працягваюць публікацыю штомесячных справаздач, дзе ацэньваюць сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Паводле атрыманых праваабаронцамі звестак, за мінулы месяц у Беларусі затрымалі сама меней 263 чалавекі.

Сёння журналісту Свабоды Андрэю Кузнечыку прысудзілі 6 гадоў пазбаўлення волі. Яго абвінавацілі ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання». Суд быў зачынены.

Палітолаг Павал Усаў кажа, што беларускія ўлады змяняюць сутнасць і характар палітычных пратэстаў.

-Зараз наступіла трэцяя фаза глыбокага сістэмнага знішчэння ўсіх тых, хто можа фармаваць альтэрнатыўны пункт гледжання, можа дзяліцца кантактамі, мае кантакты з медыя рэсурсамі за мяжой. Усё гэта робіцца дзеля таго, каб, па сутнасці, у Беларусі не было альтэрнатыўнай медыйнай прасторы нават у фармальным аспекце яе функцыянавання. Любая супраца, а нават слуханне Радыё Свабоды, як гэта было ў СССР, каралася і знішчалася. На жаль, зменаў і паляпшэння сітуацыі чакаць не прыходзіцца.

Варта разумець кантэкст, кажа палітолаг. Апошнія рэпрэсіі не звязаныя з палітычным крызісам, які ўзнік у 2020 годзе. Гэта падрыхтоўка да магчымага новага крызісу – эканамічна-сацыяльнага.

Поўная размова ў далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка