Беларуская Служба

Масква становіцца на курс на самаізаляцыю

13.06.2022 14:11
Расія развіталася з МсDonald’s, які быў некалі сімвалам адкрыцця Савецкага Саюза на Захад. Цяпер замест амерыканскіх сеткі хуткага харчавання будзе расійскае «Смачна і кропка».
Аўдыё
  • Эксперт: Расія дэградуе, дэмадэрнізуецца ды зачыняецца ад усяго свету
Ілюстрацыйны здымакEPA/MAXIM SHIPENKOV Dostawca: PAP/EPA

Такім сімвалічным крокам Крэмль ставіць кропку ў дыялогу з Западам, абраны курс на самаізаляцыю. Наколькі гэта рэальна ў сучасным свеце, пра гэта размова з экспертам.

Кампанія МсDonald’s прапрацавала ў Расіі 32 гады. Першы рэстаран сеткі з’явіўся ў Маскве яшчэ ў савецкія часы - 31 студзеня 1990 года. Новая ўстанова стала сапраўднай сенсацыяй для СССР па сваім кантрасце з традыцыйным шэрым савецкім грамадскім харчаваннем.  Тады, каб патрапіць у маскоўскі МсDonald’s  трэба было адстаяць некалькі гадзін у чарзе. У дзень адкрыцця ў рэстаране пабывала каля 38 тысяч наведвальнікаў, што стала рэкордам для сеткі. Пазней з'яўленне амерыканскага брэнда ў Савецкім Саюзе стала разглядацца як сімвал эканамічных і палітычных рэформ.

Сёлета зыход МсDonald’s таксама носіць сімвалічны характар. Кампанія заявіла пра выхад з расійскага рынка пасля таго, як Расія напала на Украіну. Канцэрн абвесціў, што праца ў Расіі «больш немэтазгодная і не адпавядае яе каштоўнасцям». Нядаўна стала вядома, што сетка прадала свае рэстараны, а новым яе ўладальнікам апынуўся прадпрымальнік з Навакузнецка Аляксандр Говар. 12 чэрвеня прадпрымальнік адчыніў на месцы  МсDonald’s кавярню пад назвай «Смачна і кропка». Заснавальнік заявіў, што ежа будзе зроблена з выключна расійскіх прадуктаў, аднак журналісты пабачылі, што пакуль фірмы выкарыстоўвае мноства кампанентаў МсDonald’s, проста замаляваўшы лагатып папярэдніка чорнай фарбай.

Куды можа завесці Расію гэта самаізаляцыйны трэнд? Чым гэта скончыцца для постсавецкай прасторы? Пра гэта размова з палітолагам Паўлам Усавым.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі