Беларуская Служба

Павал Усаў: Праблемы беларусаў звязаныя з тым, што Беларусь не жадаюць прызнаваць акупаванай дзяржавай

06.07.2022 12:10
Аўдыё
  • Павал Усаў: Праблемы беларусаў звязаныя з тым, што Беларусь не жадаюць прызнаваць акупаванай дзяржавай
Павал Усаўradyjo.net

Святлана Ціханоўская сустрэлася з вышэйшымі дзяржаўнымі ўладамі ў Польшчы. Павольна адносіны да беларусаў мяняюцца на даваенны падыход, калі рэжым і грамадства, асабліва беларусы замежжа, аддзяляліся.

Палітолаг Павал Усаў кажа, што праблемы беларусаў у замежжы вынікаюць з нежадання прызнаць Беларусь акупаванай краінай.

-Прыезд Ціханоўскай быў звязаны з ключавымі праблемамі беларусаў, якія ёсць паўсюль. І так сітуацыя беларусаў у Польшчы значна лепшая, чым, напрыклад, у Чэхіі. Я лічу, што гэтыя праблемы звязаныя з тым, што Беларусь не жадаюць прызнаваць акупаванай дзяржавай, а прызнаюць дзяржавай суагрэсарам. Гэта накладае адбітак і ўскладае адказнасць на беларусаў, якія нібыта падтрымліваюць дзеянні Расіі ва Украіне. З большага хіба толькі польскія ўлады разумеюць, як насамрэч складваецца сітуацыя. З пункту гледжання міжнародных арганізацый палажэнне Беларусі абсурднае. Міжнародныя структуры не прызнаюць рэжыму Лукашэнкі і яго як легітымнага кіраўніка краіны. Па факце яны прызнаюць, што ўлада была захоплена. З іншага боку, дзякуючы гэтай нелегітымнай уладзе на тэрыторыі Беларусі размешчаны акупацыйныя войскі. Але гэтыя факты разглядаюцца паасобку, што не дазваляе прызнаць сутнасць сітуацыі і зняць адказнасць з беларусаў.

Поўная размова ў далучаным гукавым файле. 

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

Павал Усаў: Расчараванне ў дэмакратычных сілах выразілася даверам да ўлады

29.06.2022 13:34
Учора быў апублікаваны аналітычнага даклад «Беларускі трэкер пераменаў». Сярод многіх пунктаў заўважанае павелічэнне даверу да беларускіх уладаў: з 38 да 48%.