Беларуская Служба

Расія заяўляе пра гатоўнась да перамоў

22.08.2022 15:34
Сігнал аб гатоўнасці да перамоў Пуцін нібыта перадаў ва Украіну праз прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Эрдагана.
Аўдыё
  • Расія да мірных размоў не гатова
Ілюстрацыйны здымакEPA/MANUEL DE ALMEIDA Dostawca: PAP/EPA.

Аднак, як паведаміла The Moscow Times, сігнал з Крамля  не сустрэў разумення,  Украіна адмовілася ад перамоваў з Пуціным і адказала атакай на Крым. Ці сапраўды Расія гатова да мірных перамовах, на якіх умовах яны магчымыя, пра гэта мы размаўляем з палітолагам Паўлам Усавым.

На мінулым тыдні Украіну наведаў прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган, які сустрэўся з Зяленскім. Перад тым турэцкі лідар бачыўся з Пуціным у Сочы. Зяленсеаму Эрдаган перадаў інфармацыю пра гатоўнасць Пуціна да сустрэчы. Перамовы з Расіяй немагчымыя да таго часу, як расійскія войскі не пакінуць тэрыторыю Украіны, заявіў Зяленскі пасля трохбаковай сустрэчы з Эрдаганам і генсекам ААН Антоніу Гутэрышам у Львове. «Вельмі здзіўлены, што яны гатовы да міру, - сказаў Зяленскі. - Не могуць людзі, якія штодня крылатымі ракетамі абстрэльваюць нашы гарады і грамадзянскую інфраструктуру, хацець міру. Так што спачатку, мне падаецца, яны павінныя вызваліць нашыя тэрыторыі”.

Аб тым, што Пуцін сігналізаваў аб гатоўнасці да прамога дыялогу з Зяленскім, у чацвер са спасылкай на крыніцы паведаміў CNN Turk. Па іх словах, сігнал ад Пуціна прагучаў падчас сустрэчы з Эрдаганам два тыдні таму. Перш за пазіцыя расійскага боку заключалася ў тым, каб прэзідэнты сустракаліся, калі ўжо гатова "дарожная карта" магчымага ўрэгулявання канфлікту, распрацоўкай якой павінны былі заняцца групы перагаворшчыкаў. Цяпер жа Пуцін гатовы асабіста сустрэцца з Зяленскім, каб абмеркаваць контуры мірнай дамовы, а ўжо затым - аддаць яго на прапрацоўку дыпламатам, сцвярджалі крыніцы CNN Turk.

Што стаіць за пуцінскай гатоўнасцю да перамоў, пра гэта мы размаўляем з палітолагам Паўлам Усавым.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце размову ў гукавым файле

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі