Беларуская Служба

П. Усаў: Падчас амністыя палітвязні пройдуць праз прыніжэнне і псіхалагічны ціск

07.09.2022 13:57
Лукашэнка паабяцаў амністыю з нагоды Дня адзінства Беларусі і Расіі.
Аўдыё
  • П. Усаў: Падчас амністыя палітвязні пройдуць праз прыніжэнне і псіхалагічны ціск
Павал Усаўradyjo.net

«Яшчэ раз падкрэсліваю, ёсць людзі, якіх мы свабодна можам вызваліць датэрмінова. Паслабленні дапушчальныя толькі ў дачыненні да тых, хто рэальна гэтага заслугоўвае. Гэта значыць у аснове павінна быць справядлівасць. Бандыты і экстрэмісты не з гэтай серыі! Асабліва тыя, якія спрабавалі пад адхон пусціць нашы цягнікі, рыхтавалі тэрарыстычныя акты і спрабавалі забіць нашых грамадзян», – папярэдзіў Лукашэнка, гаворачы пра амністыю да Дня адзінства.

Палітолаг Павал Усаў кажа, што абвяшчаючы амністыю Лукашэнка ставіць некалькі мэтаў.

-Па-першае, практычны момант. Вязніцы ў Беларусі – перапоўненыя. Трэба знізіць затраты на іх утрыманне за кратамі. Гаворка не толькі пра палітычных, але ўсіх вязняў. Амністыя будзе тычыцца тых, хто зрабіў нейкія малыя ці крымінальныя злачынствы. Лукашэнка хоча паказаць, як ён клапоціцца пра грамадзян, якія сталі на шлях выпраўлення.

Усе палітычныя пройдуць праз фільтрацыю, праз прыніжэнне, псіхалагічны ціск, ламанне. Гэта парадыгма, па якой рэжым будзе крочыць далей. Праз турмы і затрыманні будзе адбывацца маральна-псіхалагічнае «перавыхаванне» тых, хто зрабіў палітычныя «памылкі». Гэта будзе палітычна-практычны сэнс амністыі і далейшых рэпрэсій.

Чарговы момант. Амністыя будзе тычыцца толькі тых, хто мае малыя тэрміны, хто не прыгавораны за экстрэмісцкую дзейнасць. Гэта будуць асуджаныя за ўдзел у масавых беспарадках, людзі з сур’ёзнымі захворваннямі. З большага гэта будуць невядомыя актывісты, якія ўдзельнічалі ў сутычках з міліцыяй, нешта каментавалі, адміністратары чатаў. Умоўна кажучы людзі простага паходжання, без палітычных амбіцый. Гэта прыкладна 20% ад тых, хто сядзіць у турме. І безумоўна гэта людзі, якія напішуць прашэнне. І ў гэтым кантэксце Лукашэнка будзе выглядаць як пераможца.

Поўная размова ў далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка