Беларуская Служба

П. Усаў: Ідзе працэс стэрылізацыі адукацыйнай прасторы

14.09.2022 15:43
У пачатку новага навучальнага года толькі шэсць прыватных мінскіх школ з 20 атрымалі сертыфікаты гатоўнасці да навучальнага года.
Аўдыё
  • П. Усаў: Ідзе працэс стэрылізацыі адукацыйнай прасторы
Павал Усаўradyjo.net

Рэпрэсіўная машына ў Беларусі дабралася да прыватных школаў, прычым зрабіла гэта не на канікулах, а ў першыя дні навучальнага году. У пачатку новага навучальнага года толькі шэсць прыватных мінскіх школ з 20 атрымалі сертыфікаты гатоўнасці да навучальнага года. Астатнія былі вымушаныя ліквідаваць «недахопы» і да гэтага часу не пачалі працу. Прыватныя школы дагэтуль не ведаюць, ці дазволяць ім працаваць пасля ліквідацыі нібыта недахопаў.

Палітолаг Павал Усаў адзначае, што з пункту гледжання беларускіх уладаў - гэта лагічныя паводзіны. 

- Гэта пашыраны кантроль за сферай адукацыі і знішчэнне ўсяго таго, што не можа служыць афіцыйнай прапагандзе. Гэта ўсё будзе зачышчацца. Гэта тычыцца і прыватных школаў, і дзіцячых садочкаў. Лукашэнка ў 2021 годзе гаварыў, што школа павінны быць інструментам дзяржаўнай палітыкі. Іншай школы быць не можа. З гэтым звязаны ўсе працэсы стэрылізацыі адукацыйнай прасторы. Усё недзяржаўнае ўспрымаецца як пагроза. Гэта патрэбна для ўнутранай кансалідацыі, хоць у перспектыве мала чым дапаможа, але ў кароткатэрміновай перспектыве можа ўспрымацца ўладамі як магчымасць самазаспакаення. Хоць насамрэч гэта ілюзія. І сама школа ўжо стала элементам кантролю, а не навучання. Для беларусаў гэта па сутнасці трагедыя.

У далучаным гукавым файле слухайце каментар да ролі АДКБ, членам якой з'яўляецца Беларусь, у азербайджанска-армянскім канфлікце, і пра тое, што прадстаўнікі беларускіх уладаў не запрошаныя на пахаванне каралевы Лізаветы ІІ.

слухайце аўдыё

ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

П. Усаў: Падчас амністыя палітвязні пройдуць праз прыніжэнне і псіхалагічны ціск

07.09.2022 13:57
Лукашэнка паабяцаў амністыю з нагоды Дня адзінства Беларусі і Расіі.