Беларуская Служба

Павал Усаў: Пасля 24 лютага нельга быць упэўненым у тым, што зробіць Лукашэнка

28.09.2022 17:15
Аўдыё
  • Павал Усаў; Пасля 24 лютага нельга быць упэўненым у тым, што зробіць Лукашэнка
Павал Усаўradyjo.net

Абвяшчэнне і правядзенне рэферэндумаў на акупаваных тэрыторыях паказвае, што ў Беларусі можа радыкальна памяняцца сітуацыя. Пра гэта ўскосна сведчыць візіт Лукашэнкі ў Сочы, пра які загадзя не паведамлялася. Інфармацыі пра змест перамоваў няма. Як і не паведамляецца, якой будзе рэакцыя Мінску на рэферэндумы і мабілізацыю. Цяпер ключавое пытанне ў тым, ці прызнае Лукашэнка рэферэндумы і далучэнне гэтых тэрыторый да Расіі, гаворыць палітолаг Павал Усаў.

- Сёння можна толькі здагадвацца і спекуляваць, ці выгадна гэта Лукашэнку. Пасля 24 лютага сказаць дакладна і быць упэўненым у тым, што Лукашэнка не прызнае рэферэндумы, ці не абвесціць мабілізацыі, мы не можам. Таму трэба сыходзіць з самага горшага сцэнару для Беларусі. Гэта значыць, што Беларусь, як чалец Саюзнай дзяржавы, будзе вымушана прызнаць Расію краінай, супраць якой вядзецца вайна з боку Захада, а потым як саюзьнік далучыцца да абароны Расіі. На тэрыторыі краіны зноў з’явіцца вялікі кантынгент расійскіх войскаў, Беларусь зноў стане другім фронтам, з якога рыхтуецца наступленне на Кіеў. Пачнецца мабілізацыя. Праўладныя прапагандысты ўжо рыхтуюць грамадскую думку да самага кепскага сцэнара. Таксама на тэрыторыі Беларусі можа быць размешчана ядзернае тактычнае ўзбраенне. Гэта ў сваю чаргу можа прывесці да трагічных вынікаў. Украіна, разумеючы пагрозу, пачне наносіць прэвентыўныя ўдары. Так ці інакш гэта будзе азначаць вялікія ахвяры не толькі сярод вайскоўцаў, але і цывільнага насельніцтва.

Больш таго, Беларусь становіцца верагодным аб’ектам удараў стратэгічных сілаў НАТА ў выпадку, калі Расія прыменіць ядзерную зброю.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка