Беларуская Служба

Павел Усаў: Універсальнага бачання Беларусі ў гэтай вайне ў Лукашэнкі няма

05.10.2022 17:39
У размове з намі Павел Усаў таксама закрануў тэму магчымасці рэалізацыі плану «Перамога».
Аўдыё
  • Павел Усаў: Універсальнага бачання Беларусі ў гэтай вайне ў Лукашэнкі няма
Павал Усаўradyjo.net

Аляксандр Лукашэнка ўпершыню прызнаў, што Узброеныя Сілы Беларусі прымаюць у дзель у вайне Расіі супраць Украіны. Адпаведныя заявы былі зробленыя на нарадзе з сілавым блокам у аўторак, 4 кастрычніка. Такім чынам Лукашэнка аднёсся да сустрэчы з кіраўніком Расіі Уладзімірам Пуціным, якая адбылася на мінулым тыдні ў Сочы, лічыць наш палітычны аглядальнік Павел Усаў:

-Лукашэнка рэгулярна падкрэслівае, што Беларусь у тым ці іншым фармаце падтрымлівае Расіію. Учора ён больш шырока патлумачыў у чым дакладна выглядае гэтае лагістычная падтрымка: медычнае абслугоўванне, дапамога з транспартам і г. д.

Тыдзень таму на сустрэчы з Вальфовічам ён наагул заяўляў, што армія Беларусі і Расіі – гэта адзінае войска. Я так разумею, што ўніверсальнага бачання Беларусі ў гэтай вайне ў Лукашэнкі няма, і гэта сімптаматычна, а яго выказванні носяць абсалютна сітуатыўны характар. (...)

Палітолаг Павел Усаў перакананы ў тым, што Лукашэнка не адказаў на ніводнае пытанне, якое турбуе беларусаў, а менавіта ці расійская армія зноў выкарыстае Беларусь у якасці плацдарму для нападу на Украіну і ці у сама Беларусь далучыцца да вайны, а адпаведна аб’явіць мабілізацыю.

У размове з намі Павел Усаў таксама закрануў тэму магчымасці рэалізацыі плану «Перамога».

Слухайце аўдыё!


Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка