Беларуская Служба

П. Усаў: Афіцыйныя стасункі Ціханоўскай і Зяленскага найперш патрэбныя беларускай лідарцы

12.10.2022 15:18
Аўдыё
  • П. Усаў: Афіцыйныя стасункі Ціханоўскай і Зяленскага найперш патрэбныя беларускай лідарцы
Павал Усаўradyjo.net

У нядаўнім звароце Святлана Ціханоўская прапанавала Украіне і ўкраінскаму народу «збудаваць альянс з дэмакратычнай Беларуссю. Аб'яднаны Пераходны Кабінет гатовы да супрацы з Украінай і ўсталявання дыпламатычных і палітычных адносінаў. Мы гатовыя дзейнічаць разам з Украінай».

Палітолаг Павал Усаў адзначае, што гэтыя стасункі больш патрэбныя штабу Ціханоўскай, чым Зяленскаму.

-Недавер да Ціханоўскай і новай хвалі апазіцыі застаецца і пераадолець яго на сённяшні момант вельмі цяжка. З аднаго боку, гэта звязана з тым, што кантакт з офісам Ціханоўскай нічога практычнага для Украіны не нясе. Ціханоўская і яе кабінет нічога ў практычным сэнсе не могуць запрапанаваць Украіне. Украінскія палітычныя эліты разумеюць, што гэты кантакт больш патрэбны Ціханоўскай, чым Зяленскаму. Ціханоўская разглядае ўстанаўленне кантактаў выключна для сваім прагматычных інтарэсаў, каб умацаваць палітычную пазіцыю, якая была падарваная прарасійскасцю, якая дэкларавалася.

Трэба змяняць негатыўную атмасферу і напружанасць, якая ўзнікла пасля выкарыстання Беларусі ў якасці плацдарму. Гэта ў першую чаргу павінны зрабіць не палітычныя колы, а інтэлектуальныя эліты двух краін, каб вайна не паглыбіла прорву паміж беларусамі і ўкраінцамі. На сённяшні момант лёсы двух народаў наўпрост звязаныя паміж сабой. Ад таго, як будуць развівацца падзеі ва Украіне, будзе залежыць будучыня Беларусі. Незалежна ад таго, як будуць развівацца падзеі ва Украіне, неабходна нейкім чынам выбудоўваць пазітыўныя і канструктыўныя кантакты.

У далучаным гукавым файле слухайце каментар да звароту Валерыя Сахашчыка да беларускіх вайскоўцаў.

слухайце гукавы файл


Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка