Пакуль Лукашэнка казаў пра 9 тысяч вайскоўцаў. Гэтая колькасць можа і, хутчэй за ўсё, павялічыцца, лічыць палітолаг Павал Усаў.
-Ніхто не ведае асабовага складу, задачы, якія ставяцца перад групоўкай. Заявы з вуснай кіраўніцтва не маюць нічога супольнага з рэчаіснасцю, бо Лукашэнка кажа, што ўсё для абароны ад NATA. Таму групоўка будзе выкарыстана для стварэння напружання на мяжы з Украінай, магчыма, для лакальных уварванняў ва Украіну, хоць у глыб яна не зойдзе. Каб захаваць Херсон пад сваім кантролем, бо для Пуціна гэта жудасная параза і псіхілагічная, і ідэалагічная, дзеянні на беларуска-ўкраінская мяжы могуць пачацца раней, каб адцягнуць сілы ад Херсону.
У сённяшняй сітуацыі Беларусі разглядаецца як ключавы расійскі рэсурс, таму няма сумневу, што ў той ці іншай форме беларускія вайскоўцы будуць удзельнічаць у вайне з Украінай. Але ўжо не ў якасці нейкага пасіўнага, а актыўнага расійскага рэсурсу. З гэтым звязана тое, што мы цяпер назіраем у Беларусі. Гэта ўзмацненне рэпрэсій і тэрору, разам з гэтым ідзе інвентарызацыя, людзі атрымліваюць просьбы прыйсці ў ваенкамат, улады хочуць ведаць колькасць і якасць рэзерву. Трэці момант, гэта ўказ, каб супрацоўнікі МНС атрымалі ўзбраенне, каб яны сталі яшчэ адным элементам унутраных рэпрэсій і патэнцыйным вайсковым рэсурсам для беларускага і расійскага рэжымаў. Таксама іх могуць выкарыстоўваць для стварэння масавасці на мяжы з Украінай. Такім чынам паглыбленая мілітарызацыя Беларусі працягвацца. На жаль, казаць, што сітуацыя застанецца стабільна кепскай, мы не можам.
У далучаным гукавым файле Павал Усаў каментуе ідэалагічную сертыфікацыю прыватных навучальных устаноў.
слухайце аўдыё
ав