Беларуская Служба

П. Усаў: Улады нават не спрабуюць ствараць ілюзіі ў выбарчым заканадаўстве

26.10.2022 16:27
Аўдыё
  • П. Усаў: Улады нават не спрабуюць ствараць ілюзіі ў выбарчым заканадаўстве
Павал Усаўradyjo.net

Усе заканадаўчыя акты, якія цяпер прымаюцца, пачынаючы з Канстытуцыі і выбарчага заканадаўства, перасталі «ўпрыгожваць» рэчаіснасць, як раней, калі прымяняліся розныя дэмакратычныя фармулёўкі, кажа палітолаг Павал Усаў.

-Яны павінны былі прыхаваць практыку і палітычную рэчаіснасць. Пачытаўшы гэтыя нарматыўныя акты можна было прыйсці да высновы, што, нягледзячы на ўсе жудасці, Беларусь з’яўляецца ўмоўна дэмакратычнай краінай. І так было для большасці грамадзян да 2020 году, калі нават самым вялікім аптымістам стала зразумела, што заканадаўства не адпавядае рэчаіснасці. Цяпер жа заканадаўства падведзеная пад рэчаіснасць – аўтарытарную з таталітарнымі тэндэнцыямі. На канстытуцыйна-прававым узроўні шэраг грамадзян пазбаўляюцца сваіх правоў. Перш за ўсё гэта тычыцца дыяспары, якая знаходзіцца за мяжой. А паводле ААН, гэта можа быць каля 1,5 млн чалавек. Пры пэўнай мабілізацыі гэта мог бы быць сур’ёзны палітычны рэсурс, як гэта было ў 2020 годзе.

Другі момант – гэта скарачэнне колькасці сябраў выбарчай камісіі. Гэта робіцца дзеля паляпшэння схемаў кантролю падліку галасоў і маніпуляцый. Змяншаецца колькасць людзей, якая патэнцыйна магла б інфармаваць пра фальсіфікацыі. Каб гэтага пазбегнуць уводзіцца максімальнае скарачэнне тых, хто мае дачыненне да падліку галасоў.

У далучаным гукавым файле слухайце поўны каментар палітолага.

ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка