Беларуская Служба

П. Усаў: Апазіцыя павінна звяртаць асаблівую ўвагу на падбор кадраў

09.11.2022 10:41
Аўдыё
  • П. Усаў: Апазіцыя павінна звяртаць асаблівую ўвагу на падбор кадраў
Павал Усаўradyjo.net

Аб’яднаны пераходны кабінет ускалыхнуў трэці па ліку персанальны скандал. Гэта значна пагаршае імідж кабінету, а апазіцыя павінна звяртаць асаблівую ўвагу на падбор кадраў, лічыць палітолаг .

-Па-першае, трэба задумацца аб тым, якія крытэрыі выкарыстоваўліся, якія мэты ставіліся падчас фармавання кабінету, які павінен быць візітнай карткай апазіцыі ў замежжы, павінен надаць пазітыўны імпульс для развіцця апазіцыйных структур за мяжой. Таксама ён павінен быў кампенсаваць расчараванне беларусаў дзейнасцю, перш за ўсё, офіса Святланы Ціханоўскай. Беручы пад увагу многія памылкі на працягу апошніх двух гадоў трэба было б быць вельмі асцярожным падчас фарміравання. Каб да людзей, якія ў яго ўвайшлі, не было ніякіх прэтэнзій. У сваю чаргу аказалася, што людзі, якія былі запрошаныя ў кабінет і павінны стаць ключавымі фігурамі, маюць доўгі шлейф мінулага. Першыя званочкі былі звязаныя з дзейнасцю Валерыя Сахашчыка і яго расійскага грамадзянства. І хоць ён аб’ектыўна патлумачыў сітуацыю, тым ня менш гэта было моцным іміджавым ударам па офісе Ціханоўскай. Яго павінны былі б кампенсаваць пазітыўныя вынікі працы Ціханоўскай, чаго мы па сённяшні дзень не назіраем.

Другім момантам, які паказаў, што ў кабінеце далёка не ўсё добра, а апазіцыя пачала выглядаць як неадказная і хаатычная структура, гэта быў выхад Алега Талерчыка з ByPola. Прычынай сталі праблемы празрыстасці і кіравання ў структуры.

Трэцім накаўтам стала інфармацыя пра бізнес Таццяны Зарэцкай. Узнікла шмат сумневаў адносна крыніцы грошай, як гэтымі грашыма кампанія Зарэцкай распараджалася.

Усё ў сукупнасці стварае не вельмі добрую карціну разумення Ціханоўскай і яе атачэння, што апазіцыя павінна рабіць. Няма ні маральных, ні прафесійных крытэраў. Людзі падбіраюцца так, каб гэта працавала на імідж Ціханоўскай. Хоць у выніку маем цалкам адваротны эфект, які разбурае давер да апазіцыі.

Поўны каментар слухайце ў далучаным гукавым файле.


Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка