Беларуская Служба

П. Усаў: Рэпрэсіі становяцца мацнейшыя, бо рэжым стаў таталітарным

16.11.2022 12:31
Рэпрэсіі ў Беларусі не толькі не спыняюцца, але яшчэ больш узмацняюцца. Чаму?
Аўдыё
  • П. Усаў: Рэпрэсіі становяцца мацнейшыя, бо рэжым стаў таталітарным
Павал Усаўradyjo.net

Трэба разумець, што рэжым перафарматаваўся з нэааўтарытарнага, дзе нават працавалі некаторыя механізмы права, у таталітарны, кажа палітолаг Павал Усаў.

- Усё, што не ўпісваецца ў сістэму і не з’яўляецца элементам яе падпіткі, з’яўляецца варожым і падлягае знішчэнню. І гэтым знішчэннем сістэма займаецца. Тут няма гаворкі пра рацыянальнасць, логіку, гаворка ідзе пра выжыванне сістэмы. І яны будуць працягваць гэта рабіць. Яны будуць не толькі збіваць, але і забіваць. І гэта нават не пік рэпрэсій, які спадзе. Рэпрэсіі будуць працягвацца з такой жа інтэнсіўнасцю, пакуль будзе існаваць рэжым. Адзінае, што можа памяняць сітуацыю, гэта адваротная рэакцыя: гвалт у дачыненні да тых, хто здзяйсняе злачынствы. Я не думаю, што гэта адбудзецца.

Павал Усаў каментуе абвяшчэнне Святланы Ціханоўскай прэзідэнтам-электам як абсурд. Паводле яго, няма ніякіх умоваў, каб Ціханоўская менавіта цяпер абвесціла сябе афіцыйным прадстаўніком Беларусі. Гэта можна было рабіць у 2020 годзе, а нават пасля пачатку вайны ў лютым 2022 году, але не цяпер. Палітолаг кажа, што такое рашэнне цяпер можна тлумачыць хіба толькі палітычнай роспаччу і намаганнямі хоць неяк звярнуць на сябе ўвагу.

Слухайце аўдыё


Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка