Беларуская Служба

Смерць Макея нічога не змяняе для рэжыму

28.11.2022 20:30
Лукашысты будуць далей рабіць стаўку на тэрор і супрацьстаянне Захаду
Аўдыё
  • Эксперт пра смерць міністра замежных спраў Беларусі
Ілюстрацыйны здымакEPA/BELARUS PRESIDENT PRESS-SERVICE Dostawca: PAP/EPA

Дыпламату было 64. У сеціве ўжо пачалі з'яўляцца каментарыі ды меркаванні адносна ролі Макея ў беларускай палітыцы ды прычын яго смерці. Мы паразмаўлялі з экспертам пра тое, якую ролю граў Макей у лукашэнкаўскай сістэме. Ці ён сапраўды быў лібералам, і што чакае беларускую дыпламатыю цяпер.

З прыходам Уладзіміра Макея на пасаду кіраўніка МЗС у 2012 годзе пачалася адліга ў адносінах Мінска і Захаду. Новы міністр змог размарозіць адносіны Мінска з заходнімі краінамі Захаду. Лічыцца, што дзякуючы яго высілкамі ЕС адмяніў большую частку ўведзеных раней супраць Беларусі санкцый узамен за вызваленне палітвязняў і прыняцце рашэнняў, якія фармальна сведчылі аб зніжэнні аўтарытарнага ціску ў краіне.

Дзякуючы намаганням Макея для Аляксандра Лукашэнкі зноў адчыніліся дзверы на Захадзе, эканоміка стала развівацца і дыверсіфікавацца, палітычныя адносіны — таксама.

Менавіта Макей называлі архітэктарам «мяккай лібералізацыі» 2015-2019 гадоў, калі была зарганізаваная выстава, прысвечаная Васілю Быкаву ў МЗС, з'явіліся крамы з нацыянальнай сімволікай у сталіцы ды абласных гарадах.

Разам з тым у 2020 Макей выбраў дыктатара замест народа. Саноўнік аддана апраўдваў гвалт супраць удзельнікаў пратэстаў, абвінавачваў краіны Захаду і міжнародныя структуры ў фінансаванні пратэстаў і спробах дэстабілізацыі краіны.

Расійскія СМІ назвалі смерць Макея запалохваннем Лукашэнкі, а украінскі журналіст Гардон, - наўмысным забойствам. Наступны - Лукашэнка. Ён на парозе фізічнага ўхілення.

Пра тое, ці можна верыць гэтым заявам, і месца Макея ў беларускім рэжыме, мы паразмаўлялі з палітолагам Паўлам Усавым.

- У лукашэнкаўскай сістэме немагчыма быць некім прыхаваным і аддана ёй служыць. Беларускі аўтарытарызм не дапускае ўнутранай аўтаноміі на ўзроўні паводзін, думак і палітычнай волі. Макея можна параўнаць з Марзалюком. Гэта прыклад таго, што сістэма робіць з чалавекам. На пачатку ён стаяў на моцных нацыянальных і дэмакратычных пазіцыях. Потым, калі патрапіў у сістэму, стаўся адзіным з верных ідэолагаў сістэмы, які праводзіць антынацыянальную палітыку. Па яго ініцыятыве рэжым прызнаў фашысцкім лозунг «Жыве Беларусь».

Ці Макея маглі забіць расіяне?

- Цяпер настолькі напружаная сітуацыя, што любая версія можа быць актуальнай. У Маскве Макей успрымаўся як празаходні палітык, які можа павярнуць Беларусь у бок Захаду. Яны маглі верыць у тое, што Макей спрабуе неяк дамовіцца з Захадам, каб вывесці Беларусь з ізаляцыі, зменшыць расійскі кантроль. Крэмль ніколі не верыў Лукашэнку, разумеючы, што той у любы момант можа паспрабаваць выйсці з-пад кантролю. Магчыма гэта сігнал для яго, каб запалохаць дыктатара.

Што чакае беларускую дыпламатыю пасля смерці Макея?

- Макей насамрэч не быў самастойным дзеячам і не праводзіў самастойную палітыку. Не важна, хто стане наступным кіраўніком МЗС. Дамінаваць будуць сілавікі нават у знешнепалітычным курсе, а гэта стаўка на жорсткі тэрор і супрацьстаянне Захаду.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі