Беларуская Служба

У Расіі шырыцца крытыка Пуціна

12.12.2022 17:11
Заходнія СМІ прызналі расійскаму прэзідэнту тытул: Лузера года па выніках ваеннай кампаніі ва Украіне. У самой Расіі бачна, што расце расчараванне Пуціным нават сярод яго прыхільнікаў. У краіне спее праварадыкальны пераварот, прагназуе эксперт.
Аўдыё
  • Эксперт пра расчараваннем Пуціным у Расіі
Ілюстрацыйны здымакEPA/MIKHAEL KLIMENTYEV / SPUTNIK / KREMLIN / POOL Dostawca: PAP/EPA

Доўгія гады ў Расіі медыі распаўсюджвалі вобраз Пуціна як моцнага, дасведчанага і ды кампетэнтнага лідара. Сёння расіяне не да канца вераць у гэтыя якасці свайго лідара. Моцная крытыка Пуціна чуваць у асяроддзі колішніх прыхільнікаў моцнай рукі, адэптаў праварадыкальных ідэалогій. Апошні прыклад, адзін з ініцыятараў вайны на Данбасе – Гіркін, якія вярнуўся з фронту ва Украіне ды выступіў з крытыкай уладаў, назваўшы пуцінскага прызначэнца міністра абароны Шайгу – ашуканцам ды дурнем.

Расійскія незалежныя СМІ зазначаюць, што вайна ва Украіне паказала, што расійская армія ды спеслужбы не такія ж і грозныя ды усёмагутныя. Гучныя заявы пра «Кіеў за тры дні» завяршыліся ганебным адступленнем. Захоп Харкава скончыўся ўцёкамі.

Расчараванне Пуціным ужо відаць па апытаннях пракрамлёўскіх сацыёлагаў. Так давер да прэзідэнта скараціўся да 37%, паведамляе ВЦІОМ. Ці гэта азначае, што ў Расіі завяршаецца эпоха Пуціна? Пра гэта мы паразмаўлялі з палітолагам Паўлам Усавым.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі