Беларуская Служба

Павал Усаў: Для Расіі прысутнасць у Беларусі ядзернай зброі была б дэманстрацыяй геапалітычнага стратэгічнага дасягнення

21.12.2022 13:52
У панядзелак у Мінску прайшла сустрэча Лукашэнкі і Пуціна. Пачаткова здавалася, што сустрэча не набыла сенсацыйнага выніку, як чакалася напярэдадні, гаворыць палітолаг Павал Усаў.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Для Расіі прысутнасць у Беларусі ядзернай зброі была б дэманстрацыяй геапалітычнага стратэгічнага дасягнення
Павал Усаў.

Аднак крыху пазней з’явілася інфармацыя, што ідзе гаворка пра перадачу Беларусі комплексаў «Іскандэр-М» падвойнага абсталявання з ракетамі ў звычайным рыштунку, а таксама наданні частцы беларускіх самалётаў Су-25 тэхнічнай магчымасці несці ядзерную зброю.

Паводле палітолага, магчымае размяшчэнне ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі было б для Расіі важным крокам.

-Агульна сустрэча не набыла сенсацыйнага выніку, калі казаць пра чаканні: відавочнай дэкларацыі прысутнасці Расіі ў Беларусі, стварэнне агульнай прасторы абароны ці фармаванне нейкіх наддзяржаўных інстытутаў, якія б перадавалі расіянам інструменты для кіравання. Гэтага не адбылося, прынамсі не было заяўлена публічна і выглядала, што візіт Пуціна быў палітычна бессэнсоўным. Аднак падчас прэс-канферэнцыі Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі паявяцца насіцелі тактычнай ядзернай зброі, гэта будуць самалёты Су-35, ці Іскандэры, ці С-400. Яны могуць пераносіць ядзерныя боегалоўкі. Гэтыя моманты сталі дыскусійнымі ў медыяпрасторы. Не зразумела, ці ў Беларусі ўжо з’явяцца ракеты, ці гэта яшчэ толькі разглядаецца. Для Расіі прысутнасць у Беларусі ядзернай зброі была б дэманстрацыяй геапалітычнага стратэгічнага дасягнення. Я не выключаю, што ў бліжэйшым часе яны могуць сапраўды з’явіцца, як элемент знешнепалітычнага шантажу Еўропы і Украіны.

У далучаным гукавым файле Павал Усаў каментуе выпадкі, калі з аўтобуса на польска-беларускай мяжы групу з прыкладна дзесяці чалавек знялі сілавікі. Паведамляецца, што меркаваная прычына – удзел у акцыях пратэсту, каментары ў сацсетках, а таксама сустрэчы ў Польшчы з непажаданымі людзьмі.

Палітолаг звяртае ўвагу, што гэта адбылося паралельна з інфармацыяй, што сілавікі атрымалі доступ да інфармацыйнай базы НЕХТА. Гэта інфармацыя пра людзей, якія дасылалі каналу інфармацыю ў 2020 і пачатку 2021 году. Мяркуецца, што доступ быў атрыманы з тэлефону Рамана Пратасевіча, які не выдаліў з яго інфармацыі.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка