Палітолаг Павал Усаў падвёў вынікі 2020 года. Год прайшоў выключна пад знакам вайны.
- Гэта яшчэ больш ускладніла сітуацыю ўнутры Беларусі, дадаткова ўзмоцніла рэпрэсіі, павялічыла колькасць выездаў з Беларусі. Беларусь стала саўдзельнікам у вайне. Гэта пляма ганьбы, якая яшчэ доўга будзе на твары беларускага народу і грамадства, пляма ў гісторыі Беларусі. Гэта год мужнасці беларускага грамадства і беларусаў, якія паасобнымі акцыямі спрабавалі сабатаваць перавоз расійскага войска і грузаў па тэрыторыі Беларусі – беларускія партызаны – многія арыштаваныя, а нават параненыя.
На жаль, можна канстатаваць, што перыяд змагання за Беларусь мы прайгралі. Відавочная абсалютная дамінацыя Лукашэнкі, якая выразілася ва ўвядзенні новай Канстытуцыі і законаў, якія знішчаюць рэшткі магчымасцяў функцыянавання апазіцыі ці альтэрнатыўнага светапогляду. Былі ўведзены новыя элементы рэпрэсіўнага характару, як пазбаўленне грамадзянства, змены ў артыкулах, у якія было ўведзена смяротнае пакаранне ў тым ліку за намеры рэалізацыі тэрарыстычнага акту ці здрады дзяржавы.
Напэўна ў такім ключы трэба разглядаць наступны год.
слухайце аўдыё
ав